+375-29-194-77-56.
Трагедыя здарылася 25 сакавіка. У 16.08 выратавальнікам паступіла
паведамленне, што ў вёсцы Чабусы ў раёне вуліцы Казлова гарыць сухая
расліннасць. Існавала пагроза распаўсюджвання полымя на пабудовы, якія
знаходзіліся побач. У 16.21 выратавальнікі былі на месцы здарэння. Агнём
быў ахоплены ўчастак, плошча якога складала 0,05 га. Праз 12 мінут узгаранне было
лакалізавана, яшчэ праз 5 – ліквідавана.
Калі агонь патушылі, на ўчастку, дзе гарэла трава, знайшлі цела мужчыны 1961
года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Выратавальнікі нагадваюць: спальваць смецце на сваім участку, вядома,
можна, аднак пры гэтым неабходна захоўваць элементарныя правілы бяспекі, каб
добраўпарадкаванне не вылілася ў трагедыю. Спальваць смецце дазваляецца толькі
ў бязветранае надвор’е, вогнішча павінна быць на адлегласці не менш як 10
метраў ад пабудоў, 20 метраў – ад лесу і 30 метраў – ад саломы. Мангал альбо
грыль устанаўліваюць як мінімум на адлегласці 4 метры ад дома.
Рябцева