Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 снежня 2022 года
Главная  /  Новости  /  Происшествия
24 красавіка 2020 года, 15:03

Сістэма відэаназірання дазволіла выявіць лясны пажар у раёне вёскі Камуны

Днём 23 красавіка ў раёне вёскі Камуны разгарэўся лясны пажар. Аператыўна выявіць яго дапамагла сістэма відэаназірання, устаноўленая на пажарна-назіральнай вышцы. Прычым задымленне паблізу населенага пункта заўважылі адразу ў трох лясніцтвах – Жалаўскім, Калінаўскім і Соснаўскім.


Тушылі ўзгаранне работнікі лесу і выратавальнікі. Аднак работа па ліквідацыі пажару ўскладнялася з-за парывістага ветру, які садзейнічаў хуткаму распаўсюджванню полымя.


Агонь прайшоўся па плошчы 4,4 гектара. Прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобай.


Такім чынам, з пачатку года на тэрыторыі Любанскага раёна ўжо зарэгістравана пяць лясных пажараў. У чатырох выпадках яны адбыліся па віне чалавека.

Дарья

Рябцева


Архив сайта
1
2022
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Минской области - 85 Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий