Сярод удзельнікаў важнага мерапрыемства і прадстаўнік нашага рэгіёна: Аляксей Гаўрышчук, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Любанскім раёне. Ён упэўнены, што з’езд дэлегатаў грамадскага аб’яднання атрымаецца насычаным. Будуць разгледжаны арганізацыйныя пытанні, акрэслены шэраг задач па далейшым развіцці «Белай Русі». І ажыццяўленне намечанага, канешне, паспрыяе ўмацаванню яе, актывізацыі асветніцкай работы, сумеснай дзейнасці з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб'яднаннямі.
Варта сказаць, Любанская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” арыентуецца на прыхільнасць нацыянальным каштоўнасцям і традыцыям беларускага народа, інтарэсам дзяржавы. Без удзелу яе членаў не абыходзіцца, бадай, ні адна важная падзея ў жыцці раёна. Акрамя таго, яны выступаюць з разнастайнымі добрымі ініцыятывамі.
Вилента