Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
23 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Перепись населения 2019
13 жніўня 2019 года, 14:05

Падчас перапісу насельніцтва найбольш зручна адказаць на пытанні анкеты праз інтэрнэт

 
Напярэдадні перапісу насельніцтва начальнік аддзела статыстыкі Вольга Міцько праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, каб давесці да ведама ўсе асаблівасці маючай адбыцца грамадскай кампаніі.

Так, яна выступіла ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, на Любанскай фабрыцы адзення.

Вольга Аляксандраўна расказала пра тое, што з верасня пачнецца актыўнае інфармаванне насельніцтва пра магчымасць перапісу праз інтэрнэт, будзе тлумачыцца яго алгарытм. «Мы сёння не ўяўляем свайго жыцця без мабільных тэлефонаў, іншых гаджэтаў. А таму гэта, без сумнення, самы зручны спосаб адказаць на пытанні», – падкрэсліла яна.

У каго ж з гэтым узнікнуць цяжкасці, можна прыйсці на стацыянарныя ўчасткі, якія ў перыяд кампаніі будуць дзейнічаць (з 8.00 да 19.00) у Сароцкім і Урэцкім сельскіх Саветах, цэнтры дзіцячай творчасці і непасрэдна аддзеле статыстыкі. У той жа час на прадпрыемствах запланавана работа мабільных груп, якія змогуць прымаць перапісчыкаў. Апошнія, канешне, пройдуць і па хатніх адрасах.

Як бачна, варыянтаў некалькі, таму кожны павінен скарыстацца найбольш прымальным для яго і з 4 па 30 кастрычніка (калі праз інтэрнэт – да 18) запоўніць усе патрэбныя даныя пра сябе і сваю гаспадарку. У 00.00 4 кастрычніка, як зазначыла В.А. Міцько, час для жыхароў нашай краіны нібы спыніцца. І ў ходе перапісу будзе ўлічана ўсё наяўнае на гэты момант.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
23
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК