Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
30 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Оздоровление
26 лютага 2019 года, 16:49

Пакуль яшчэ на піку

 
 
У Беларусі узровень захворваемасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) знаходзіцца на сваім піку. Аднак ён не перавышае эпідэмічнага парогу.

Як паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, на Любаншчыне адзначаецца змяншэнне колькасці пацыентаў, якія звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя з сімптомамі ВРІ.Так, у перыяд з 4 па 10 лютага (шосты тыдзень года) такі дыягназ паставілі 215 грамадзянам, з 11 па 17 лютага (сёмы тыдзень) – 192, з 18 па 24 лютага (восьмы тыдзень) – 146. Выпадкаў захворвання на грып не зарэгістравана. Калі дадзеная тэндэнцыя захаваецца на бягучым тыдні, можна будзе казаць пра спад захворваемасці.

На мінулым тыдні ва ўзроставай структуры захварэўшых на долю дзяцей (ад нараджэння да 18 гадоў) прыходзіцца 65%. Пераважная колькасць тых, каму быў пастаўлены дыягназ «ВРІ», не была прышчэплена ў перадэпідэмічны перыяд.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе па-ранейшаму захоўваць некаторыя меры прафілактыкі захворвання. Трымаць у чысціні рукі, памятаць пра «рэспіраторны этыкет» – прыкрываць рот і нос насоўкай пры чханні (кашлі), а ў выпадку яе адсутнасці чхаць (кашляць) у локцевы сустаў. Неабходна пазбягаць шматлюдных месц. Дзеці з прыкметамі ВРІ павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя установы і школы.

 

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
30
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Минской области - 85 Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий