Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Оздоровление
7 снежня 2018 года, 11:15

На базе санаторыя «Рассвет - Любань» ладзілася выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесіянальных захворванняў

 

Мінулай восенню, а калі дакладней – 14 кастрычніка, у санаторыі «Рассвет-Любань» адбыўся пажар у лячэбным корпусе.


Як пасля было ўстаноўлена ў ходзе службовага расследавання, найбольш верагоднай прычынай здарэння стала цеплавое самаўзгаранне гаручых матэрыялаў аддзелкі (драўніны) памяшкання саўны ў час работы цеплагенеруючага абсталявання (печы-каменкі). Гэта вынік парушэння некаторых патрабаванняў бяспекі. А ў рэшце рэшт пацярпела медыцынская сястра (атрымала тэрмічны апёк, тэрмаінгаляцыйную траўму), якая несла сутачнае дзяжурства, і быў, вядома ж, нанесены немалы матэрыяльны ўрон санаторыю.


Які ўрок вынесены з таго непрыемнага выпадку, распавёў падчас выязнога пасяджэння камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесіянальных захворванняў, дзеючай пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Тамары Дамашэвіч, дырэктар філіяла «Санаторый «Рассвет-Любань» ААТ «Белаграздраўніца» Васілій Усік. Ён падкрэсліў, што адразу ж зроблены высновы, прыкладзены ўсе намаганні, каб без збояў у рабоце ўхіліць ўсе недапрацоўкі. Праведзены рамонт памяшканняў, дзе адбылося ўзгаранне, прызначаны інжынер па ахове працы, наладжаны больш строгі кантроль за выкананнем усімі работнікамі правіл пажарнай, электрычнай і г.д. бяспекі, своечасова праводзіцца інструктаж. У сваю чаргу, пацярпелая прайшла неабходнае лячэнне і працягвае працаваць у санаторыі.


У пацвярджэнне ўсяго сказанага Васілій Пятровіч прапанаваў удзельнікам пасяджэння ўвачавідкі ўпэўніц-ца ў тым, што недахопы выпраўлены і ніякіх слядоў таго здарэння ў лячэбным корпусе не засталося. Сапраўды, там усюды пануе парадак, створаны цудоўныя ўмовы як для аздараўлення, лячэння людзей, якія адпачываюць, так і для дзейнасці калектыву.

Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий