Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Оздоровление
31 кастрычніка 2018 года, 11:34

Бавяць час з задавальненнем, або З панядзелка ў школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы

 


З панядзелка ў школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы. І адразу ж на базе некаторых устаноў адукацыі раёна сталі дзейнічаць лагеры з дзённым прабываннем, каб рабяты маглі з карысцю і пад наглядам праводзіць вольны час.

Так, аздараўленчыя пляцоўкі функцыянуюць у Гімназіі №1, першай і трэцяй гарадскіх школах,Забалацкім, Малагарадзячыцкім, Соснаўскім №2, Стараюрковіцкім, Смольгаўскім вучэбна-педагагічных комплексах, Рэдкавіцкай і Соснаўскай №1 СШ. З 29 кастрычніка па 3 лістапада там адпачываюць 230 дзяцей, у асноўным пачатковых класаў. Для іх арганізавана змястоўная выхаваўчая праграма. Напрыклад, у СШ №1 г. Любані яна пабудавана такім чынам, што дзяўчынкі і хлопчыкі штодзень быццам вандруюць па розных тэматычных станцыях: “Музычнай”, “Спартыўнай”, “Дружнай”, “Кніжнай” і іншых. У Гімназіі №1 рабяты кожную раніцу сустракаюцца з доктарам Здаравейкай, які распавядае пра шкодныя звычкі і іх уплыў на самаадчуванне, як берагчы зрок і г.д. У Малагарадзячыцкім ВПК ДС-СШ, Смольгаўскім ВПК ДС-БШ шэраг мерапрыемстваў прысвечана Году малой радзімы. Карацей кажучы, у кожнай установе прадугледжана нешта сваё асаблівае. Таму знаходжанне ў лагеры для пачаткоўцаў атрымліваецца насычаным, цікавым. Дзяўчынкі і хлопчыкі бавяць час з задавальненнем: пазнаюць штосьці новае, актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах, развіваюць творчыя здольнасці. І, вядома ж, аздараўліваюцца. На гэта накіраваны мінуткі здароўя, прагулкі на свежым паветры, вітамінізацыя, а таксама дзённы сон і якаснае харчаванне.

Прычым такі адпачынак дзяцей у канікулярны час для бацькоў каштуе зусім танна. Як і ў папярэднія гады, на ўтрыманне школьнікаў у лагерах з дзённым прабываннем выдаткаваны датацыйныя сродкі. Па словах вядучага спецыяліста па аздараўленні па Любанскім раёне Марыі Статкевіч, іх памер вызначаны ў разліку 4,20 руб. на адзін ложка-дзень.

 

Наталья

Вилента


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК