Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Горячие новости  /  Год малой родины
4 сакавіка 2018 года, 08:18

У знак падзякі за руплівасць

У чарговы, ужо дваццаты, раз злёт перадавікоў сабраў лепшых прадстаўнікоў галін народнай гаспадаркі Любаншчыны, каб узнесці іх на алімп працоўнай славы.
Свята ладзілася ў раённым Цэнтры культуры. І да пачатку асноўнай дзеі ўдзельнікі маглі атрымаць асалоду ад чароўных гукаў музыкі аркестра дзіцячай школы мастацтваў, падзівіцца з экспанатаў, створаных рукамі ўмельцаў нашага краю і размешчаных у новай галерэі, пазнаёміцца з выставай, падрыхтаванай работнікамі музея народнай славы пра нашых рупліўцаў і іх дасягненні ў розныя гады, прадэгуставаць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў.
А пасля запрошаных чакалі шматлікія віншаванні, узнагароджванне, канцэртная праграма з удзелам юных і дарослых артыстаў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі у сваім выступленні падзякаваў працаўнікам Любаншчыны за плён і руплівасць, падсумаваў вынікі, якіх дасягнулі за мінулы год нашы прадпрыемствы, арганізацыі, установы.Летась атрыманы станоўчыя вынікі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі: аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве, прамысловасці, а гэта значыць, зроблены важкі задзел для далейшага росту эканамічнага патэнцыялу, дабрабыту людзей. Добрым бонусам стала інвесціраванне ў раённы бюджэт дадатковых фінансавых сродкаў у памеры 12,5 млн рублёў, якія былі ўкладзены ў 92 аб’екты горада і раёна. Упэўнена і актыўна развіваюцца прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці. Замежнае прыватнае прадпрыемства «Любанская фабрыка адзення», выкарыстоўваючы сучасныя падыходы вядзення бізнесу, павялічвае аб’ёмы выпуску і экспарту прадукцыі, стварае новыя працоўныя месцы. Удзельная вага яго ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці раёна складае звыш 14 працэнтаў. Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Слаўкалій» працягвае рэалізацыю інвестпраекта па будаўніцтве горна-абагачальнага камбіната на базе Нежынскага ўчастка. Прыемным падарункам для любанчан стала здача ў эксплуатацыю напрыканцы 2017 г. 40-кватэрнага жылога дома, узведзенага за ўласныя грошы прадпрыемства. За сродкі мясцовага бюджэту пачата будаўніцтва 5-кватэрнага дома для забеспячэння жыллём медыцынскіх работнікаў. Валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах атрымана летась на суму больш за 92 млн руб. Выручка ад рэалізацыі саставіла 72 млн руб. Хлебны каравай мінулага года важыў 71 тысячу тон. Быў нарыхтаваны трывалы запас травяністых кармоў. Многае зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчай галіны: летась вялося будаўніцтва новых жывёлагадоўчых памяшканняў у ААТ «Рачэнь» і «Урэцкі», рэканструкцыя – у «Забалацкім», «Чырвонай Змене» імя К. І. Шаплыкі». Уведзены ў эксплуатацыю 22 сянажныя траншэі.
Плённым і стваральным стаў 2017 год і для сацыяльнай сферы. У Год навукі шмат дасягненняў на рахунку педагогаў і навучэнцаў Любаншчыны. Неаднаразова нашы рабяты ўзнагароджваліся дыпломамі па выніках даследчых, творчых конкурсаў, прадметных алімпіяд і г.д. Значнымі перамогамі радавалі і юныя спартсмены, іх трэнеры. Так, выхаванец Любанскай ДЮСШ Станіслаў Мазок (трэнер Аляксандр Нагорны) стаў чэмпіёнам рэспублікі па вольнай барацьбе, ён уключаны ў састаў нацыянальнай зборнай для ўдзелу ў першынстве Еўропы.Вялікі аб’ём работ праведзены летась на Любаншчыне па рамонце школ, дашкольных устаноў, раённага Цэнтра культуры, шэрагу СДК, Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні і аснашчэнні парка культуры і адпачынку. Карацей кажучы, зроблена шмат. Сяргей Іванавіч шчыра падзякаваў усім, хто прыклаў да гэтага свае талент, душу, рукі, і пажадаў, каб стваральная праца прыносіла матэрыяльны дастатак, унутранае задавальненне, добрую славу.
Далучыўся да віншаванняў генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскаблаграсэрвіс» Вячаслаў Сасноўскі. Ён зазначыў, што Любанскі раён задае тон усёй вобласці па многіх відах дзейнасці. А ўсё таму, што тут жывуць і працуюць шчырыя, руплівыя людзі. Вячаслаў Васільевіч зычыў любанчанам поспехаў і здароўя. Ад аблаграсэрвісу нашаму райаграсэрвісу перададзены навейшы шынамантажны стэнд для буйнагабарытных шын, а ў бліжэйшы час яшчэ будзе дастаўлены вулканізатарны.Найлепшыя пажаданні адрасавала нашым рупліўцам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына і ўручыла Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Ядвізе Ярохінай – кіраўніку Урэцкага сельвыканкама.
Заслужаныя ўзнагароды на свяце атрымалі лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў Любаншчыны. Завіталі на мерапрапрыемства па традыцыі дэлегацыі суседніх раёнаў, а таксама ганаровыя грамадзяне – (на гэты раз) Юрый Сенажацкі і Міхаіл Пятровіч.
Наталья

Вилента


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК