Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Год малой родины
20 ліпеня 2018 года, 07:53

Тыдзень назад, 13 ліпеня, на Любаншчыне прайшло шостае свята самадзейных паэтаў і чытальнікаў «Я словам слаўлю родны край…»

 У актавай зале мясцовага сельскага Дома культуры ў названы дзень было надзвычай мнагалюдна. Нехта знаёміўся з кніжнымі выставамі, падрыхтаванымі мясцовай бібліятэкай да 85-годдзя з часу выхаду ў свет паэмы Янкі Купалы «Над ракою Арэсай» і Года малой радзімы, хтосьці разглядваў выставы падзелак і вырабы гурткоўцаў і наведвальнікаў Соснаўскага СДК.


 Напачатку святочнай праграмы, якую вёў Сяргей Выскварка, загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы РЦК, слова трымаў мясцовы краязнаўца Анатоль Вялічка. Настаўнік гісторыі з вялікім педагагічным вопытам Анатоль Іосіфавіч узгадаў прысутным той час, калі была напісана паэма Я. Купалы «Над ракою Арэсай», распавёў пра гады калектывізацыі і дзейнасць рабфака. Выступоўца расказаў пра паэтаў і пісьменнікаў Алеся Жаўрука, Платона Галавача, Уладзіміра Хадыкі, у жыцці якіх знайшла адлюстраванне соснаўская зямля. У працяг тэмы іх творы прадэкламавалі бібліятэкары Валянціна Рагалевіч (Кузьміцкая СБ), Наталля Бышык (Камунараўская СБ), Марыя Слівец (Рэдкавіцкая СБ).

 Падчас «Літаратурнай старонкі» вершы прачыталі Раіса Валькова, Валянціна Рагалевіч, Ніна Царыковіч з вёскі Кузьмічы, Ірына Страха і Ала Кудзелька з Соснаў 1, Наталля Бышык з Камуны, Марыя Слівец з Рэдкавіч, Надзея Бунас з Чырвонай Паляны, Клара Ляўчэня, Алена Скурко і Анатоль Вялічка з Любані.


 Затым майстэрства валодання словам праявілі юныя аматары паэзіі. З іх вуснаў гучалі ўрыўкі з твораў класікаў айчыннай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, пісьменніка-земляка Івана Муравейкі. На суд журы і слухачоў было прадстаўлена чытанне і ўласных паэтычных радкоў.

 Журы ў складзе работнікаў цэнтральнай бібліятэкі пад старшынствам дырэктара названай установы Валянціны Ярмак вызначылі лепшых чытальнікаў і аўтараў. У выніку пераможцай конкурсу стала Дзіяна Катовіч з в. Кузьмічы (за чытанне ўрыўка з паэмы «Новая зямля» Я. Коласа). Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Юлія Цвірко з Рэдкавіч за верш «Падзяка дзядулю Івану» і Анастасія Касарыцкая з Соснаў 1 за чытанне ўрыўка з верша «Песні над Арэсай» І. Муравейкі. Пераможцы атрымалі Дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама падарункі на памяць – друкаваную прадукцыю, у тым ліку чарговы зборнік «Я словам слаўлю родны край», выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу ў 2018 годзе.

У рамках свята прагучалі песні ансамбля народнай музыкі і песні «Суседзі» (а/г Сосны 1), фальклорнага гурта «Чуткі» (в. Камуна). З творчымі музычнымі нумарамі выступілі і госці з-за межаў Любаншчыны: юная скрыпачка Маргарыта Хаміцэвіч (г. Мінск) і малады гарманіст Ігар Узлоў (г. Масква).

Думаецца, што ўдзельнікі конкурсу і тыя, хто разам з імі далучыўся да крыніцы паэзіі і песні, зберагуць творчае натхненне і ўспаміны пра сустрэчу на доўгія гады.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
19
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК