Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Год малой родины
18 мая 2018 года, 12:09

Той, хто лічыць, што, працуючы на зямлі, не заробіш, не знаёмы з біяграфіяй нашага земляка Юрыя Брагінца, чалавека, пра якога можна смела сказаць: ён зрабіў сябе сам

 
 Таму і не дзіўна, што пра родныя пенаты, з якіх калісьці выйшаў, Юрый Брагінец не забывае. Па магчымасці стараецца ўдзельнічаць у жыцці школы, наведвае ўстанову амаль у кожны свой прыезд на малую радзіму, ды, зразумела, не з пустымі рукамі. Дзякуючы яго падтрымцы ў Сароцкай СШ з’явіліся ЖК-тэлевізар, музычная апаратура, інтэрактыўная дошка для кабінета інфарматыкі і нават цэлы камп’ютарны клас. Не шкадуе грошай на экскурсіі ў Санкт-Пецярбург, а таксама на падтрымку таленавітай моладзі. 

 Яго імя можна знайсці ў спісе арганізатараў правядзення футбольнага турніра на кубак канцэрна «Детскосельский» сярод расійскіх і беларускіх – у тым ліку і Любанскай – школьных каманд, спонсараў (хаця сам Юрый Мікалаевіч не любіць, калі яго так называюць) Рэспубліканскага турніра па дзюдо і самба на прызы цёзкі і аднавяскоўца Ю. Сенажацкага.

 Юрый Брагінец свае заслугі не выпінае. Але, як кажуць, факты гавораць самі пра сябе. Не абышлося без дапамогі мецэната і ў рэалізацыі школьнага праекта па развіцці фізічнай культуры і спорту. У мінулым годзе ва ўстанове адукацыі пачала працаваць секцыя па дзюдо і факультатыў «Гібкі шлях», адрамантавалі падвальнае памяшканне, дзе ў хуткім часе пачнуць займацца барацьбой дзеці. Дарэчы, сродкі на форму для адзінаборстваў і на спецыяльнае пакрыццё таксама выдаткаваў наш зямляк.

  Адносна нядаўна Юрый Мікалаевіч прысутнічаў на адкрыцці адноўленай школьнай бібліятэкі. Яго чакалі нездарма: менавіта на грошы мільярдэра адрамантавалі пакой, набылі кнігі, мэблю, чатыры камп’ютары і каляровы прынтар. Апошняя адзінка тэхнікі не раскоша. Справа ў тым, што ва ўстанове адукацыі дзейнічае гурток «Юнкар», удзельнікі якога выпускаюць газету «Переменка». І цяпер у рабят з’явілася магчымасць выдаваць яе з улікам патрабаванняў часу.

 Увогуле, як неаднаразова адзначаў мільярдэр, людзей, што гатовы выдаткаваць сродкі на дабрачыннасць, хапае. Галоўнае, каб праект ці справа былі вартымі, а іх ідэйныя натхніцелі самі былі імі зацікаўлены.

 Таму зноў не здзіўляе ўдзел Юрыя Мікалаевіча ў духоўным жыцці раёна. У лістападзе мінулага года прыязджаў на адкрыццё часовага памяшкання будучага храма іконы Казанскай Божай Маці ў Любані, для якога мецэнат набыў званы. Але пра гэта наш зямляк распавядаць не спяшаецца. Лічыць, што гэта – асабістае. Шлях да Бога ў чалавека, які вырас у камуністычным асяроддзі, быў доўгім. Хрышчэнне прыняў у свядомым трыццацігадовым узросце. Тым не менш сёння будаўніцтва царквы – тое, чым жыве душа, ды гаварыць пра гэта няпроста.

 А вось сакрэтам свайго поспеху Юрый Мікалаевіч дзеліцца з суразмоўцамі лёгка. Гэтае пытанне задавалі яму неаднойчы. І расійскі бізнесмен кожны раз адказвае: калі чалавек у сваім жыцці не баіцца працы, не пасуе перад цяжкасцямі, ён абавязкова праб’ецца. А яшчэ дадае, што грошы прыходзяць і знікаюць, а справа, якой ты прысвяціў усяго сябе, застаецца. Мэтанакіраванасць, стараннасць і працавітасць – самы надзейны шлях да поспеху.

Юрый Мікалаевіч Брагінец

 Нарадзіўся 5 мая 1966 г. у цяперашнім аграгарадку Сарачы Любанскага раёна.

 У 1989 годзе скончыў  Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. Пасля паступіў на працу ў саўгас «Детскосельский» на пасаду начальніка свінагадоўчай фермы.

 У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па пытаннях кармлення сельскагаспадарчых жывёл.

 З 1997 па 2001 год працаваў галоўным заатэхнікам у вышэйназванай гаспадарцы.

 У 2001 годзе прызначаны старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Племзавод «Детскосельский».

 З 2007 года і па цяперашні час з’яўляецца прэзідэнтам Канцэрна «Детскосельский», у які, акрамя СВК, уваходзяць вядучыя прадпрыемствы Ленінградскай і Варонежскай абласцей, а таксама Рэспублікі Беларусь.

У  2013 годзе Ю.М. Брагінцу прысвоена званне Ганаровы жыхар г. Пушкіна.

З ’яўляецца майстрам спорту па дзюдо і самба. Уваходзіць у «Рэйтынг мільярдэраў дзелавога Пецярбурга».

 

 

Светлана

Кривальцевич


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК