Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Год малой родины
27 верасня 2018 года, 11:50

Педагог, партыйны работнік і дэпутат – рознабаковая асоба Міхаіла Бялькевіча

 
Ёсць меркаванне, што кожны чалавек невыпадкованараджаецца менавіта на сваёй зямлі – маленькім куточку, які завуць радзімай.І нездарма кажуць: дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся. З такім падыходам цяжка не пагадзіцца.

 

Міхаіл Мікалаевіч БЯЛЬКЕВІЧнарадзіўся ў 1944 годзе ў сям’і вясковых настаўнікаў. І бацька, і маці амаль усё жыццё адпрацавалі на ніве адукацыі. Таму не дзіўна, што хлопчык, які з маленства назіраў за імі, бачыў сябе толькі ў педагогіцы. Для яго проста не існавала іншых варыянтаў. Ды і сама атмасфера школы, куды даводзілася нейкі час хадзіць аж за пяць кіламетраў, падабалася маленькаму Міхаілу. На шляху да сваёй мэты ён не палохаўся цяжкасцей і не адступіў, нават калі не ўдалося паступіць на абраную спецыяльнасць ні з першай, ні з другой спробы. Малады чалавек прыкладваў яшчэ больш намаганняў і ўпарта ішоў наперад. Калі юнак нарэшце быў залічаны на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, ён меў не толькі няўдалы вопыт паступленняў, а і стаж работы ў абранай прафесіі: увесь час пасля заканчэння школы Міхаіл Бялькевіч працаваў – спярша настаўнікам фізічнай культуры ў Нежыне, а потым і ў Дубніках. Не спынілася педагагічная практыка і пасля залічэння ў вну. Тым больш што ў БДУ  правучыўся не больш за тры месяцы, а потым з-за праблем са здароўем давялося зрабіць перапынак у вучобе. Працягнулася яна ўжо на завочным аддзяленні ў Магілёве, прычым Міхаіл Мікалаевіч змяніў не толькі ўстанову адукацыі, але і спецыяльнасць. Замест першапачаткова абранай рускай мовы і літаратуры, атрымаў дыплом настаўніка гісторыі. Гэтую дысцыпліну выкладаў спярша ў Дубніках, затым – у Калінаўцы. Там жа малады спецыяліст напаткаў і сваю будучую жонку. У 1966 годзе яны стварылі сям’ю.

Разам прынялі рашэнне пераехаць у Малыя Гарадзяцічы, дзе маладой сям’і прапанавалі добраўпарадкаваную кватэру. У цяперашнім аграгарадку засталіся надоўга. Адразу пасля заканчэння педуніверсітэта Міхаіла Мікалаевіча прызначылі на пасаду дырэктара мясцовай школы, і ён змог праявіць сябе не толькі выдатным педагогам, а і добрым гаспадаром. Новы кіраўнік установы адукацыі з энтузіязмам узяўся за ўмацаванне яе матэрыяльнай базы. У той жа час разам з такімі ж маладымі і апантанымі педагогамі ён, як сёння кажуць, рэалізоўвае мноства цікавых праектаў, чым прыцягвае ўвагу апаратчыкаў з райкама партыі. Тым больш што ўсе даручэнні функцыянераў Міхаіл Мікалаевіч стараўся выканаць належным чынам. Ініцыятыўнага члена партыі запрасілі ў якасці сакратара кабінета палітычнай асветы. Камуніст Бялькевіч вырашыў паспрабаваць сябе на новай пасадзе, пра што, як сам прызнаецца, даволі хутка пашкадаваў. І справа была не толькі ў тым, што яму даводзілася кожны дзень дабірацца з Малых Гарадзяціч у райцэнтр. Былы дырэктар школы, як чалавек дзеяння, не разумеў таго фармалізму і валакіты, што суправаджалі дзейнасць кабінета, а праз некаторы час і перастаў бачыць сэнс у сваёй рабоце, яе рэзультатах. Таму і вырашыў, што гэта пасада не для яго. І зноў вярнуўся да выкладання ў Малагарадзячыцкую дзесяцігодку, якую ўзначальваў да 1985 года.

У 85-м у жыцці Міхаіла Бялькевіча зноў адбыўся круты паварот. Нягледзячы на няўдалы вопыт работы ў райкаме партыі, да яго зноў звярнуліся з прапановай адтуль. На гэты раз – узначаліць парткам калгаса «Чырвоная Змена», на той момант самы вялікі ў раёне. Старшыня гаспадаркі Кузьма Іванавіч Шаплыка спярша прыглядваўся да будучага работніка. Сам чалавек працы, ён цаніў такія ж якасці і ў сваім акружэнні, таму, перш чым згадзіцца з кандыдатурай новага сакратара, загадзя неаднаразова наведваў школу, цікавіўся справамі. І толькі калі ўпэўніўся, што суіскальнік адпавядае ўсім патрабаванням, таму прапанавалі пасаду.

Сам жа Міхаіл Мікалаевіч быў не ўпэўнены, што гэта работа будзе яму цікавая. Зноў працаваць з паперамі, а не з жывымі людзьмі не хацелася. Але, як потым аказалася, займацца справаздачай на новай пасадзе даводзілася ўжо ў нерабочы час. У першую чаргу сакратар меў зносіны з простымі калгаснікамі. Старшыня гаспадаркі, як і каманда аднадумцаў, разумелі, што перш-наперш неабходна клапаціцца пра павышэнне вытворчасці. Будуць добрыя вынікі работы – будуць і заработная плата, высокая якасць жыцця, і вёска будзе жыць. Такі падыход падтрымліваў і лідар партыйнай ячэйкі, таму значную ўвагу ўдзяляў дысцыпліне, выхаванню працоўных. Праводзіць кадравую палітыку, без сумнення, дапамагаў шматгадовы педагагічны вопыт. Як высветлілася на практыцы, парады Макаранкі і Сухамлінскага былі актуальнымі не толькі для падрастаючага, а і для больш сталага пакаленння. Сакратар так прызвычаіўся да сваіх абавязкаў, што Кузьма Іванавіч пакідаў на яго калгас нават у самую гарачую пару: падчас уборачнай і корманарыхтоўчай кампаній. На жаль, такое цеснае ўзаемадзеянне скончылася з развалам СССР. Новыя рэаліі дыктавалі свае ўмовы, і Міхаілу Мікалаевічу, як і многім, калі не ўсім, грамадзянам давялося пры-звычайвацца да іх.

На той момант самым правільным Міхаілу Мікалаевічу здавалася зноў вярнуцца ў педагогіку. Яго вопыт і веды дазволілі заняць пасаду намесніка загадчыка аддзела адукацыі. Але ў хуткім часе яму зноў выпала магчымасць займацца тым, што атрымлівалася лепш за ўсё – дапамагаць людзям.

Менавіта гэтая задача, па меркаванні самога Міхаіла Бялькевіча, з’яўляецца асноўнай для старшыні раённага Савета дэпутатаў. І за дванаццаць гадоў, што ён узначальваў орган мясцовага самакіравання, Міхаіл Мікалаевіч пасадзейнічаў у вырашэнні мноства праблем, чым заслужыў павагу і ўдзячнасць выбаршчыкаў і калег.

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК