Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 сакавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Год малой родины
18 кастрычніка 2018 года, 08:31

«Лірнік вясковы» адзначыў свой юбілей

 

Малая радзіма Уладзіслава Сыракомлі

Мерапрыемства пачалося на смольгаўскай зямлі, дзе нарадзіўся таленавіты паэт. Духмяным караваем сустракалі гасцей ля школы, якая носіць яго імя. Ірына Уладзіміраўна Нямальцава, былы дырэктар Смольгаўскага ВПК ДС-БШ імя Уладзіслава Сыракомлі, пазнаёміла прысутных з гісторыяй установы адукацыі, а вучні прачыталі вершы знакамітага земляка. Размова працягнулася ў музеі «Лірнік вясковы», які, дарэчы, у мінулым годзе па выніках абласнога конкурсу літаратурных музеяў быў адзначаны Дыпломам І ступені, стаў лаўрэатам у рэспубліцы. З цікавасцю разглядалі госці ўнікальныя экспанаты, слухалі хвалюючы аповед Ірыны Уладзіміраўны, галоўнага натхняльніка музея, выказвалі свае меркаванні. Ніна Аляксандраўна Зеневіч, педагог дадатковай адукацыі Слуцкага цэнтра турызму, прачытала ўласны верш, прысвечаны Уладзіславу Сыракомлі, і пажадала, каб смольгаўская зямля стала месцам паломніцтва.

«Лірнік вясковы» яднае Міншчыну

У СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко, дзе прайшло пасяджэнне круглага стала «Малая радзіма Уладзіслава Сыракомлі: 195-годдзе са дня нараджэння», удзельнікі абменьваліся думкамі і напрацоўкамі. Так, метадысты дадатковай адукацыі з Дзяржынскага і Капыльскага раёнаў распавялі пра розныя формы работы, якія выкарыстоўваюцца з мэтай захавання гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, пра праведзеныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Уладзіслава Сыракомлі. Вопытам працы ў краязнаўчым накірунку падзялілася Таццяна Сцяпанаўна Кругленя, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама. А Надзея Яўгенаўна Скрыпнік, якая стаяла ля вытокаў стварэння музея «Лірнік вясковы», расказала, як усё пачыналася ў 1994 годзе. Адным з накірункаў дзейнасці стала творчасць. У школе быў створаны тэатральны калектыў, а Надзея Яўгенаўна прыдумала тры п’есы, прысвечаныя Сыракомлі, і ўрывак з адной прапанавала ўвазе слухачоў.


Святлана Анатольеўна Быкава, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прачытала свае вершы, а таксама падкрэсліла, што падчас такіх мерапрыемстваў сілы пісьменнікаў і настаўнікаў аб’ядноўваюцца дзеля адной мэты – выхавання дзяцей і моладзі, бо ад гэтага залежыць, якая будучыня чакае нас усіх.

 Мінулае – побач

За круглым сталом выступіла якраз і прадстаўніца маладога пакалення – Паліна Нямальцава, вучаніца 10 класа СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко. Апошнім часам яна шмат працавала над даследчым праектам «Рэканструкцыя фальварка Смольгаў – месца нараджэння Уладзіслава Сыракомлі» (кіраўнік І.У. Нямальцава). На літаграфіі мастака Напалеона Орды адлюстравана месца, дзе нарадзіўся наш зямляк. Але, каб узгадаць мінулае – вонкавы выгляд гаспадарскага дома, іншых пабудоў, Паліна вырашыла правесці рэканструкцыю фальварка. Макет складзены на аснове гістарычных дакументаў, літаграфіі Напалеона Орды і інш. Неўзабаве аўтар да-следавання прыме ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі, таму госці шчыра пажадалі ёй поспеху.

 Любаншчына паэтычная

Таццяна Мікалаеўна Марчанка, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, расказала гасцям пра вядомых таленавітых землякоў, якімі славіцца Любанскі край, і работу педагогаў па выяўленні і раскрыцці юных дараванняў. Гэта датычыць і конкурсу дзіцячай творчасці «Мураўіная сцяжынка» імя І.А. Муравейкі, які праводзіцца ў раёне з 2014 года. Перад гасцямі выступілі пераможцы гэтага конкурсу і іншых. Гучалі вершы Уладзіслава Сыракомлі, Івана Муравейкі, уласныя. Рабяты прадэманстравалі не толькі бездакорнае веданне тэкстаў, але і артыстызм выканання.


І, вядома ж, у такі дзень нельга было не завітаць да пісьменніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі Івана Муравейкі. Паэт быў рады сустрэчы і ахвотна падзяліўся з гасцямі планамі на будучыню, расказаў, што хутка ўбачыць свет яго новая кніга «Дабрыня», і падкрэсліў, што творчы чалавек не адчувае ўзросту. С.А. Быкава падарыла пісьменніку кнігу ўласных твораў.

 

Галина

Гедройц


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
22
2019
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК