Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
15 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Год малой родины
28 красавіка 2018 года, 11:48

Дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БеллесЭкспарт» Мікалай Малышаў прыняў удзел у добраахвотнай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу 2018» на Любаншчыне

 
 Прычым павёў за сабой і работнікаў прадпрыемства, што ўзначальвае. Кампанію ім склалі прадстаўнікі яшчэ двух РУП – «Белдзяржпаляванне» і «Белгіпралес». У цэлым працоўны дэсант са сталіцы налічваў каля сотні чалавек. 14 красавіка мінчане плённа шчыравалі на тэрыторыі Асавецкага лясніцтва. Як вынік – яны засадзілі сасной звычайнай і бярозай бародаўчатай два ўчасткі агульнай плошчай каля дзесяці гектараў. Разам з дарослымі свой уклад у прымнажэнне ляснога фонду стараўся ўнесці і васьмігадовы Максім, сын аднаго з гасцей. Хлопчык сам напрасіўся ў паездку з татам.

 Адчулі ўдзельнікі акцыі і любанскую гасціннасць. У лясгасе паклапаціліся пра тое, каб мінчане не засталіся галоднымі. У абедзенны перапынак іх частавалі па-паходнаму – гарачай юшкай і кашай з тушонкай. А ваду для гарбаты грэлі ў вялізным 
самавары на трэсках. Наталіць смагу можна было бярозавікам. Настрой у сталічных работнікаў нават у фінале дня, нягледзячы на стому, быў добрым.

 Падчас «Тыдня лесу» агульная плошча стварэння лясных культур у нашым раёне склала без малога 300 гектараў, для чаго добраахвотнікі выкарысталі 1,2 млн сеянцаў і саджанцаў. У цэлым на Любаншчыне ў акцыі пряняло ўдзел каля 550 грамадзян (з іх 270 работнікаў лясгаса). Не мінулі яе сваёй увагай навучэнцы сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя і шэрагу адзінаццацігодак (першай гарадской, Загальскай, Малагарадзячыцкай, Камунараўскай). Да добрай справы далучыліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых ТЦСАН, актывісты БРСМ (разам з маладзёжным лідарам раёна Вольгай Радчэняй шчыравалі прадстаўнікі працоўных калектываў белаграпрамбанка, ПМК-201, райспажыўтаварыства, рыбакамбіната). Уклад у прымнажэнне ляснога багацця ўнеслі работнікі як мясцовых арганізацый (РАНС, ПМК-101, райвыканкама, раёна газазабеспячэння, райспажыўтаварыства), так і старонніх (трох, што назвалі ў пачатку артыкула, абласной інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мінскага ДВЛГА), а таксама беспрацоўныя грамадзяне.

 Некаторыя ўдзельнікі акцыі наводзілі парадак у лясным фондзе і на тэрыторыі, якая да яго прылягае. У прыватнасці, работы вяліся на мемарыяльным комплексе «Востраў Зыслаў» і ў дэндрапарку.

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
15
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК