Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
20 лістапада 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Горячие новости  /  Год малой родины
25 верасня 2018 года, 12:13

Ад тальскіх ніў – у высокі палёт

 
Наш зямляк, ураджэнец Талі, Іван Каратчэня ў жніўні адзначыў свой 70-гадовы юбілей. Прычым святкаваў знамянальную дату на радзіме, на роднай беларускай зямлі, служэнню якой аддаў шмат гадоў свайго жыцця.

І праз дзесяцігоддзі Іван Міхайлавіч з цеплынёй успамінае мілы сэрцу куток, вёску Таль, дзе сярод родных блізкіх людзей, знаёмых, сяброў падрастаў, гартаваў характар, фарміраваў светапогляд, маральныя прынцыпы, выпрацоўваў уласную жыццёвую філасофію. І тое, што было закладзена ў дзіцячыя гады, стала для Івана Міхайлавіча моцным падмуркам у далейшай біяграфіі. А яна ў нашага земляка вельмі насычаная.

Як прыгадвае яго родны брат Леанід, у Івана з дзяцінства праяўляліся лідарскія якасці. Яму не складала цяжкасці сабраць вакол сябе каманду юных вяскоўцаў, каб разам выканаць якую добрую справу ці проста цікава правесці вольны час. Пры гэтым Іван няўхільна сачыў за ўсімі новымі павевамі, у тым ліку і ў модзе, за што сярод мясцовых рабят атрымаў мянушку “Стыляга”. І многія аднавяскоўцы ўжо тады былі ўпэўнены: “Гэты хлопец далёка пойдзе”.

Так, уласна кажучы, і атрымалася. І старт яго палёту быў дадзены, дарэчы, таксама на Любаншчыне. Пасля заканчэння сельскагаспадарчага тэхнікума Іван Каратчэня пачаў свой працоўны шлях у якасці галоўнага агранома калгаса імя БВА. Малады тэхнолаг палёў звяртаўся не толькі да вопыту сваіх папярэднікаў, а і смела ўкараняў перадавыя тэхналогіі ў раслінаводства. Гэта, вядома, дало магчымасць павысіць ураджайнасць сельгаскультур. І неўзабаве калгаснікі абралі Івана Міхайлавіча намеснікам старшыні. І тут ён не падвёў. Юнацкі максімалізм, мэтанакіраванасць, жаданне ўсё рабіць толькі на выдатна і прыносіць карысць краю, дзе ён узгадаваны, амаль адразу далі добры плён. У тандэме са старшынёй здолеў мабілізаваць працаўнікоў гаспадаркі на ўстойлівы рост вытворчасці прадукцыі.

Вынікова працаваў І.М. Каратчэня і на іншых пасадах. А іх у паслужным спісе нямала, і практычна ўсе кіруючыя. Пасля заканчэння агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ўзначаліў калектыў Любанскай раённай насеннай інспекцыі, затым калгаса Дружба”. А далей – усё вышэй. Івана Міхайлавіча прызначалі начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні Уздзенскага райвыканкама, першым сакратаром Вілейскага гаркама партыі. Потым было дзесяцігоддзе актыўнай дэпутацкай дзейнасці – у Вярхоўным Савеце, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адначасова наш зямляк з’яўляўся каардынатарам рабочай групы і выканаўчым сакратаром Садружнасці Незалежных Дзяржаў. А ў 2000 годзе, калі пакінуў вялікую палітыку, заняўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Маскве.

Зараз, у свае 70, палітык і вучоны Іван Каратчэня таксама вядзе актыўны лад жыцця. У яго яшчэ шмат інтарэсаў, любіць паляванне. І па-ранейшаму ён неабыякавы да ўсяго, што адбываецца ў грамадстве – аналізуе і робіць пэўныя высновы. А кожны свой пройдзены этап лічыць выдатнай магчымасцю атрымаць карысны вопыт, пазнаёміцца з новымі людзьмі і асабіста паўплываць на ход некаторых падзей, важных для грамадства.

Вядома, у нейкія моманты было вельмі няпроста. Але побач з Іванам Міхайлавічам заўсёды знаходзілася сям’я – яго надзейны тыл. Жонка Іна Іванаўна, з якой пажаніліся яшчэ ў час працоўнай дзейнасці на Любаншчыне, увесь час падтрымлівае мужа, з’яўляецца яго анёлам-ахоўнікам. Ды і дзеці стараюцца толькі радаваць тату. Да слова, сын Сяргей накіраваўся за бацькамі ў Маскву, а дачка Жанна абуладкавалася ў Мінску. Калі гасцюе ў яе І.М. Каратчэня, пры магчымасці імкнецца прыехаць і ў родныя мясціны, дзе ўсё дорага сэрцу і дзе атрымлівае сілы, зараджаецца станоўчай энергіяй.

 

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
20
2019
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК