Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Горячие новости  /  Год малой родины
29 чэрвеня 2018 года, 13:50

Ад малой радзімы – у вялікі шлях

 
 62 гады таму, якраз у чэрвені, на свет з’явіўся ўраджэнец вёскі Рэдкавічы Іван Семяненя. Падрастаў ён паслухмяным, памяркоўным і цікаўным хлапчуком, прагным да ведаў. У школьныя гады быў актывістам. І настаўнікі ўжо тады цвёрда верылі: з юнака выйдзе толк. Уласна кажучы, так і атрымалася.

 Улічваючы, што Іван рос у шматдзетнай вясковай сям’і, то з дзяцінства быў прывучаны да працы, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. З пяці гадоў ужо ўмеў даіць карову і з лёгкасцю мог сядлаць каня.  Таму, калі закончыў школу, першапачаткова абраў для сябе сельскагаспадарчую спецыяльнасць – на выдатна закончыў Смілавіцкі тэхнікум. І ўзначаліў калектыў малочнатаварнай фермы калгаса «Чырвоная змена». Паспяхова спраўляўся са службовымі абавязкамі, але адчуваў, што маецца яшчэ рэзерв для прафесійнага росту. Вырашыў набыць вышэйшую адукацыю. Як кажуць, задумана – зроблена. Іван Семяненя вытрымаў уступныя іспыты і быў залічаны на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта для вяскоўца, безумоўна, поспех! Хаця, як аказалася, толькі пачатак на шляху вялікіх здзяйсненняў.

 Пасля заканчэння БДУ І.Г. Семяненя працаваў юрыстам, галоўным юрыс-консультам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама, вядучым спецыялістам па дагаворна-прававой рабоце раённага аграпрамысловага аб’яднання, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі. І з чым бы ні меў справу, усё выконваў лепшым чынам. Карыстаўся бясспрэчным аўтарытэтам у калег, як высокакваліфікаваны спецыяліст, чалавек, які ўмее знаходзіць паразуменне з рознымі людзьмі, згладжваць «вострыя вуглы».

 Не дзіўна, што землякі ацанілі гэтыя якасці Івана Георгіевіча і двойчы абіралі яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ён з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. Час дэпутацтва быў насычаны плённай заканатворчай дзейнасцю, даў магчымасць атрымаць новы карысны вопыт.

 Але, нягледзячы на пастаянную загружанасць, Іван Семяненя імкнуўся заставацца бліжэй да людзей, каб бачыць, чым жывуць выбаршчыкі, якія праблемы іх турбуюць. Увогуле, дэвіз нашага земляка па жыцці – быць карысным грамадству. Зыходзячы з гэтага, ён і будаваў свае планы. Прычым так, каб хапала часу не толькі на асноўную працу. Арганізоўваў экскурсіі для школьнікаў – колькі іх пабывала ў Авальнай зале Дома ўрада! Выступаў ідэйным натхняльнікам і арганізатарам шэрагу дабрачынных праектаў і акцый, у якіх удзельнічалі знакамітыя артысты, алімпійскія чэмпіёны. «Ад сэрца да сэрца», «З верай у дабро»,  «Спартсмены – дзецям» – іх памятаюць не толькі любанчане, а і жыхары шматлікіх рэгіёнаў краіны, дзе праводзіліся такія мерапрыемствы. Падчас іх ажыццяўляліся мары дзяцей і дарослых, што знаходзіліся ў цяжкім жыццёвым становішчы, аказвалася важкая дапамога шматдзетным і прыёмным сем’ям і г.д. Дзякуючы намаганням І.Г. Семянені многія сапраўды пачыналі верыць у цуды.

 А між тым добры чарадзей, вялікі прафесіянал – самы звычайны чалавек, які нямала спазнаў у жыцці, вытрымаў выпра-баванні, прызначаныя лёсам. Але ён застаецца аптымістам і сваім бадзёрым настроем зараджае ўсіх вакол. І ў першую чаргу зараз – удзельнікаў Беларускай федэрацыі гандбола, дзе ўжо даволі шмат часу з’яўляецца намеснікам старшыні. Дарэчы, спорт – адна, бадай, з галоўных стыхій Івана Георгіевіча (з маленства любіў фізкультуру, захапляўся футболам), якая загартоўвае, дае фізічныя сілы. А вось жыццёвыя ён чэрпае з малой радзімы.

 – Даражэй і бліжэй за родную вёску і тых людзей, якія там жывуць, для мяне няма, – кажа Іван Семяненя.

 З Рэдкавічамі падтрымлівае непарыўныя сувязі. Традыцыйна дапамагае праводзіць свята населенага пункта, арганізоўвае канцэрты для вяскоўцаў. Ды і ўвогуле пры любой магчымасці стараецца прыехаць сюды, дзе бацькоўская сядзіба, ад якой пракладзены шлях у вялікае жыццё, навявае дарагія сэрцу ўспаміны, дзе ён  адпачывае душою.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК