Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Калейдоскоп  /  Праект "Незабытая вёска"
26 чэрвеня 2019 года, 08:04

У Дзень Святой Троіцы, 16 чэрвеня, у Азярном Сороцкага сельсавета прайшло свята вёскі

 
Зараз у Азярном жыве 53 чалавекі, большасць з іх – жанчыны, моладзь складае прыкладна чацвёртую частку ад вяскоўцаў, людзей пенсіённага ўзросту 18. З пачатку лета, як звычайна, вуліцы сяла напоўніліся і “часовымі” жыхарамі: на адпачынак да бабуль і дзядуляў папрыязджалі ўнукі і праўнукі, хтосьці проста наведаўся ў сяло да родных ці на сваё лецішча. Словам, на ўрачыстасць насыходзіласялюдзей надзвычай багата, аднак месца хапіла ўсім. На свята прыбылі і гандляры з таварамі – аўталаўка Любанскага раённага спажывецкага таварыства і некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў, працавалі атракцыёны для дзяцей, што таксама надавала размаху дзеі. Разгортвалася яна непадалёк ад хаты дэпутата Сароцкага сельскага Савета дэпутатаў і старасты вёскі Наталлі Мікалаеўны Захарчанка.


 

Падчас праграмы, якая доўжылася з дзевяці гадзін раніцы і амаль да апоўдня, прагучала шмат шчырых слоў у адрас былых і цяперашніх жыхароў Азярнога. Па традыцыі, што склалася пры правядзенні такога кшталту мерапрыемстваў на Любаншчыне, ушанавалі ветэраў працы, адзначылі і ўручылі падарункі сталым людзям – тым, каму 80 і больш гадоў.

Калі ў невялікім сяле нараджаецца немаўля, тады ў аднавяскоўцаў умацоўваецца надзея на тое, што працяг жыцця гэтага населенага пункта будзе. Гучнымі апладысментамі ўдзельнікі свята віталі маладую маці Таццяну Уладзіміраўну Кашко і яе маленькага сыночка Уладзіслава, якому пакуль 1,8 года. Канечне, не засталіся па-за ўвагай шматдзетныя, у тым ліку і апякунская сям’я Захарчанкаў. Цёплымі словамі віншавалі паважаную сямейную пару Фёдара Рыгоравіча і Зінаіду Мікалаеўну Гуцко, якія жывуць разам у шлюбе, ладзе ды згодзе 49 гадоў. Падарунак за добрасумленную працу па абслугоўванні аднавяскоўцаў, якія ў гэтым маюць патрэбу, атрымала сацыяльны работнік ТЦСАН Наталля Яўгенаўна Гуцко. Ушанавалі і дачніцу Галіну Станіславаўну Каваленю, гаспадыню добраўпарадкаванай сядзібы. Дарэчы, большасць падарункаў, што былі ўручаны падчас урачыстасці, набыў Сароцкі сельвыканкам. Спонсарамі праграмы выступілі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённае спажывецкае таварыства.


Думаецца, жыхарам Азярнога і ўсім прысутным спадабалася вялікая канцэртная праграма, насычаная мастацкімі нумарамі на любы густ, падрыхтаваная калектывам Сароцкага СДК. А яшчэ на свяце было шмат пярэстых букетаў і розных кветак з уласных падворкаў. Мясцовыя жыхары шчодра адорвалі імі артыстаў і ўдзельнікаў мерапрыемства. А яно, па словах арганізатараў, прайшло на належным узроўні, змястоўна, насычана, весела і запамінальна.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК