Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
26 сакавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Молодежная политика
7 лютага 2019 года, 12:32

Праекты юных любанчан у ліку «100 ідэй для Беларусі»

 
Актыўныя, дапытлівыя, мэтанакіраваныя, таленавітыя юнакі і дзяўчаты, члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, пераможцы рэгіянальных этапаў рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», прынялі ўдзел у абласным.

Любанскую раённую арганізацыю ГА «БРСМ» на ім прадстаўлялі Паліна Нямальцава і Глеб Хлыстоў, дзясяці-класнікі сярэдніх школ №3 і №1 горада Любані. Паліна выступіла ў якасці даследчыка і падрыхтавала работу «У пошуках страчанага: рэканструкцыя фальварка Смольгаў – малой радзімы Уладзіслава Сыра-комлі». Дзяўчына падчас грунтоўнай працы выкарыстала шмат літаратурных крыніц, інвентары фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва 1810-1824 гадоў. Дзякуючы чаму вывучыла апісанне фальваркаў ХІХ стагоддзя, прасачыла гісторыю заснавання і развіцця непа-срэдна смольгаўскага. На аснове атрыманых звестак Паліна склала прыкладны план размяшчэння і схему старажытнага фальварка, а затым стварыла макет менавіта таго, дзе нарадзіўся вядомы беларуска-польскі паэт, краязнаўца, этнограф.

Праект Глеба іншага накірунку. Аб’ект яго даследавання – сучасныя сістэмы кіравання сайтам і метады атак на іх. Рыхтуючы сваю работу «Бяспека CMS», юнак ставіў перад сабой наступныя задачы: даведацца пра віды і метады атак на сайты; знайсці самыя папулярныя CMS; вызначыць, якім тыпам атак яны падвяргаюцца; адшукаць дзейсную абарону сваіх сайтаў ад іх і г.д. У выніку шматдзённай распрацоўкі Глеб прапанаваў найбольш прымальную сістэму кіравання сайтам, вывеў асноўныя правілы па бяспецы CMS.

Як адзначыла першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Вольга Радчэня, нашы юныя землякі паспяхова прадставілі свае праекты. Наватарскія ідэі любанскіх даследчыкаў выклікалі цікавасць і атрымалі высокую ацэнку журы конкурсу. А творчая работа Паліны Нямальцавай вылучана для ўдзелу ў фінальным этапе. Пажадаем поспехаў дзяўчыне.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
26
2019
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК