+375-29-194-77-56.
За званне лепшай маладой сельскай сям’і змагаліся 16 прадстаўнікоў розных раёнаў Міншчыны.
Арганізатары праекта падрыхтавалі творчыя і сельскагаспадарчыя конкурсы: візітная картка «Вітаем па-беларуску», інтэлектуальны, дрывасекі, «лаўкачы» (ад слова лаўка), спартыўна-гумарыстычная эстафета.
Усе сем’і на выдатна справіліся з выпрабаваннямі.
Міншчыну на рэспубліканскім этапе прадставіць сям’я Мячкоўскіх з Маладзечанскага раёна.
Падрабязнасці пра ход спаборніцтваў шукайце на старонках газеты «ГЛ» ад 27 верасня. А пакуль прапануем фотасправаздачу.
Абараняюць свой падворак прадстаўнікі Барысаўскага раёна.
Абараняюць свой падворак прадстаўнікі Капыльскага раёна.
Абараняюць свой падворак прадстаўнікі Валожынскага раёна.
Абараняюць свой падворак прадстаўнікі Нясвіжскага раёна.
Выклікаў захапленне каравай, які журы падаравала сям'я Рацкевіч з Нясвіжскага раёна.
Березовская