Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество  /  Молодежная политика
25 чэрвеня 2019 года, 05:49

Актыўныя канікулы разам з БРСМ

 
Лета – не толькі пара адпачынку. Многія падлеткі скарыстоўваюць гэты час для таго, каб зарабіць уласныя грошы. Такую магчымасць дае грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Як распавяла першы сакратар Любанскага раённага камітэта Вольга Радчэня, падчас сёлетняга трэцяга працоўнага семестра ў нас будзе дзейнічаць некалькі студэнцкіх атрадаў – педагагічнага, экалагічнага, сельскагаспарчага накірункаў. Пакуль існуе дамоўленасць аб уладкаванні на часовую занятасць 74 юнакоў і дзяўчат. Хаця жадаючых больш. Рабяты пісалі заявы задоўга да фарміравання атрадаў. У першую чаргу, па словах Вольгі Аляксандраўны, уключаліся ў іх актывісты маладзёжнага руху.

Першымі да справы прыступілі падлеткі, залічаныя ў студатрад “Імпульс”, які на працягу дзесяці дзён займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы.  Сем юных рупліўцаў на чале з камандзірам Ксеніяй Скварцовай, навучэнкай Мінскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарта імя Юшкевіча, і камісарам Даніілам Сізам, вучням Гімназіі №1 дапамагалі наводзіць парадак, старанна выконвалі даручаныя заданні.


Падхапілі працоўную эстафету ўдзельнікі студэнцкага атрада, што з мінулага тыдня дзейнічае на базе жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Праўда, у адрозненне ад “Імпульса”, работа ў ім разлічана на месяц. Само сабой зразумела, рабяты, калі пастараюцца, змогуць атрымаць нядрэнную зарплату. І, яны, разумеючы гэта, з адказнасцю адносяцца да тых задач, што ставіць кіраўніцтва ЖКГ, прыслухоўваюцца да рэкамендацый і наказаў. Разам з работнікамі прадпрыемства падлеткі займаюцца азеляненнем і добраўпарадкаваннем горада.

–    Працуем з ахвотай, – падзяліліся кіраўнікі атрада Анастасія Мірэйчык і Анастасія Кійко, – і не толькі дзеля лепшага заробку, а таму што хочам унесці свой хоць невялікі ўклад у справу навядзення парадку на малой радзіме.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
19
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК