Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
23 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Минщина удивительная  /  Минщина спортивная
11 лютага 2019 года, 12:13

Каманда Міншчыны – у ліку лідараў

 
Многія прыхільнікі спорту і проста нераўнадушныя цікаўныя людзі на мінулым тыдні ўважліва сачылі за рэспубліканскімі спаборніцтвамі “Снежны снайпер”, якія праходзілі на базе цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Раўбічы”. Дарэчы, дадзенае мерапрыемства ў нашай краіне ўжо з’яўляецца традыцыйным. Прычым з кожным годам узровень яго удзельнікаў становіцца ўсё вышэйшым.



Дзеці і падлеткі з розных рэгіёнаў Беларусі, нібы сапраўдныя спартсмены, змагаліся і на гэты раз за званне чэмпіёнаў у розных відах лыжнага спорту. У першы дзень рабяты спаборнічалі ў спрынце. Выходзілі на старт у кожнай узроставай катэгорыі па 28 хлопчыкаў і дзяўчынак, па чатыры ад кожнай вобласці і сталіцы. Спрыт, хуткасць, настойлівасць і вялікую волю да перамогі прадэманстравалі ўсе ўдзельнікі гонак.  


Так, уласна кажучы, як і юныя біятланісты, што выступалі ўжо у складзе каманд у змешанай эстафеце, у нядзелю 10 лютага. Двойчы вызначыліся прадстаўнікі Міншчыны: на другую прыступку п’едэстала ўзняліся рабяты малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Па дзве ўзнагароды – у гамельчан і гродзенцаў. А трыумфатарамі спаборніцтваў сталі мінчане, на іх рахунку першыя месцы ва ўсіх узроставых групах. Трэба было бачыць, наколькі стараліся рабяты, разумеючы, ад кожнага з іх залежыць вынік усёй каманды.  І, вядома ж, радаваліся, перасякаючы фінішную рысу ў ліку лідараў.


А што адбывалася на трыбунах! Дзеці і дарослыя горача падтрымлівалі ўдзельнікаў. У ліку балельшчыкаў былі і навучэнцы, педагогі ўстаноў адукацыі нашага раёна, кіраўніцтва і спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызма Любанскага райвыканкама. Здавалася, іх настрой і энергетыка перадаюцца ўдзельнікам, дапамагаюць пераадольваць дыстанцыю і страляць без промаху.


Увогуле арганізатары спаборніцтваў – рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларуская федэрацыя біятлону, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам – падрыхтавалі для ўсіх сапраўднае свята. Гучала музыка, выступалі беларускія артысты, сярод балельшчыкаў праводзіліся конкурсы, працавалі кропкі грамадскага харчавання. Таксама ўсе жадаючыя маглі пакатацца з горкі; хапала і іншых забаў.

Але, бадай, усе чакалі галоўнага моманту – узнагароджвання. А правяла ўрачыстую цырымонію чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава. Яна ўручыла ўзнагароды юным спартсменам і пажадала удачы ва ўсіх пачынаннях.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
23
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК