Адзначым, у спаборніцтвах бяруць удзел дзевяць каманд: сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя, райаддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), Асавецкага і Тальскага сельсаветаў, райбальніцы, ДЮСШ і ФАЦ Любанскага раёна, лясгаса, а таксама ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме (УАСіТ).
У мінулую суботу адбылося восем паядынкаў. Так, каманда сельгасліцэя атрымала перамогу над камандай Тальскага сельсавета (для вызначэння мацнейшага сярод сапернікаў спатрэбілася трэцяя партыя), аднак саступіла камандзе Асавецкага сельсавета; каманда райбальніцы прайграла камандам Асавецкага сельсавета і УАСіТ; каманда лясгаса пацярпела паражэнне ў матчах з камандамі УАСіТ і ДЮСШ Любанскага раёна; сустрэчы каманды РАНС з камандамі ФАЦ Любанскага раёна і Тальскага сельсавета завяршыліся на карысць першай з іх.
Па выніках сямі тураў безумоўным лідарам спаборніцтваў з’яўляецца каманда РАНС, якая правяла сем паядынкаў і не дапусціла ніводнага пройгрышу. Ужо ні для каго не сакрэт, што менавіта выратавальнікі стануць чэмпіёнамі. Як, дарэчы, можна назваць і каманды, якія размесцяцца на другім і трэцім радках рэйтынгавай табліцы. Аднак мы пакуль захаваем інтрыгу.
Заключныя гульні чэмпіянату адбудуцца паслязаўтра.
Рябцева