Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Минщина удивительная
19 снежня 2018 года, 12:36

«Капыль! … Мне міла ўсё тваё: і рэчка, і хаты, нівы і гаёк!» – Цішка Гартны

 
На гэтым тыдні прапануем пазнаёміцца са славутасцямі Капыльшчыны. Падчас падрыхтоўкі матэрыяла знайшлося столькі цікавых фактаў, так ці інакш звязаных з гэтым сапраўды дзіўным куточкам зямлі! Спяшаемся падзяліцца імі з нашымі чытачамі.

Матэрыяльнае

Божы слядок. На Беларусі налічваецца каля сямідзесяці так званых камянёў-следавікоў. Адзін з іх размешчаны на ўскрайку вёскі Кудзінавічы. На ім яскрава відаць адбітак ступні. Ніжэй высечаны крыж. А збоку ад яго зроблена конусападобнае паглыбленне. Нашы продкі верылі, што вада, якая збіраецца ў гэтай адтуліне, дапамагае ад хваробы вачэй. У народзе камень называюць «Божы слядок» альбо «След Хрыста».

Харытонаўская прошча (прошча – месца, якое, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелена незвычайнымі надпрыроднымі (сакральнымі) сіламі i ўласцівасцямі; узнікненне прошчаў звязана з паданнямі пра з’яўленне на гэтым месцы абраза Божай Маці ці самой Божай Маці) альбо Гара крыжоў. Размясцілася на ўзгорку каля пасёлка Перавоз, што за Харытонаўкай. Калі верыць паданню, хвораму чалавеку аб’явілася ў сне Божая Маці і параіла яму ўзвесці крыж: тады да яго вернецца здароўе. Так і адбылося. З тых часоў людзі пачалі ставіць на гэтым узвышшы крыжы. На пачатку мінулага стагоддзя іх тут налічвалася больш за тысячу… А сёння засталося толькі два. Дарэчы, цікавы факт, Капыль з’яўляецца пабрацімам літоўскага горада Ёнішкі. Там знаходзіцца святыня, дзе, па прыкладных падліках, устаноўлена 60 тысяч крыжоў.

Замкавая гара. Гара ёсць, а замка няма. Аднак, па гістарычных звестках, некалі быў. Гара размешчана ў сутоцы рэк Мажы і Каменкі. Яна ўяўляе сабой па форме амаль правільны эліпс. Даследчыкі лічаць, што на гары было пабудавана гарадзішча, дзе знаходзілася рэзідэнцыя князя і яго дружыны. Знойдзеныя тут падчас археалагічных раскопак рэчы даюць падставу меркаваць, што ў старажытныя часы насельніцтва Капыля мела зносіны са скандынаўскімі плямёнамі. Дарэчы, праз гэтыя мясціны праходзіў адзін з маршрутаў знакамітага шляху «з вараг у грэкі». З-пад Замкавай гары б’е крыніца, якую вельмі шануе мясцовае насельніцтва.

Нематэрыяльнае

«Калядныя цары». Міне тры тыдні – і на Стары Новы год групы грамадзян накіруюцца калядаваць па хатах. На Капыльшчыне ў вёсцы Семежава таксама прытрымліваюцца гэтай традыцыі. Праўда, яна ў іх свая, адметная, якая бярэ пачатак яшчэ з канца ХІХ стагоддзя. Святочны марш, барабанны дробат, запаленыя факелы і вясёлая гурба гледачоў – вось абавязковыя атрыбуды семежаўскіх каляд. Салдатамі прыбіраюцца нежанатыя маладыя жыхары вёскі і паказваюць сцэны па матывах народнай драмы «Цар Максіміліян». А далей як звычайна: жадаюць чаго-небудзь гаспадарам і атрымліваюць пачастунак. Абрад «Калядныя цары» з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі і з 2009 года ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Асобы

Казімір Малевіч. Раней лічылася (ды і зараз так сцвярджае Вікіпедыя), што аўтар знакамітага на ўвесь свет маляўнічага твора «Чорны квадрат» нарадзіўся ў Кіеве. Аднак не так даўно даследчыкі ўстанавілі, што ён з’явіўя на свет на Капыльшчыне. Дарэчы, было гэта 23 лютага 1878 (па іншых звестках 1979) года.

Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі).«…Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае…» – гэтыя словы Кузьма Чорны прысвяціў Цімкавічам, якія лічыў сваёй другой радзімай.У названай вёсцы прайшло дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. Кузьму Чорнага крытыка яго часу ахрысціла «беларускім Дастеўскім».

Мендэле Мойхер-Сфорым (Шалем-Янкеў Абрамовіч). Выбітны яўрэйскі пісьменнік, які лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай яўрэйскай літаратуры на мове ідыш, нарадзіўся ў Капылі 21 снежня 1835 года. Сёлета ў яго гонар на месцы былой хаты, дзе жыла сям’я класіка (зараз гэта будынак гарадскога ўнівермага) была адкрыта мемарыяльная дошка.

Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч). Калі афіцыйна, гэта вядомы беларускі піьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Калі неафіцыйна, гэта просты хлапчук з сялянскай сям’і, які прайшоў цярністы і складаны шлях ад звычайнага гарбара да кіраўніка Часовага рабоча-сялянскага ўрада і аўтара Маніфеста аб абвяшчэнні ССРБ. Ён нарадзіўся ў Капылі 4 лістапада 1887 года. Адзіны ў рэспубліцы помнік Цішку Гартнаму (аўтар Уладзімір Бандарэнка) стаіць каля будынка Капыльскага краязнаўчага музея.

***

Крэатыўна

Да 100-годдзя БССР з Капыля пачаў курсіраваць аўтобус, на якім змешчаны фотаздымак Цішкі Гартнага. Дарэчы, яшчэ на двух мясцовых аўтобусах таксама змешчаны фотаздымкі знакамітых ураджэнцаў гэтага куточка зямлі – Адама Русака (аўтара песні «Бывайце здаровы, жывіце багата!») і Міхаіла Высоцкага – (героя Беларусі, заснавальніка беларускага машынабудавання).

Агляд падрыхтавала Дар’я РАБЦАВА.

Архив сайта
19
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК