ru
Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
19 чэрвеня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
13 чэрвеня 2018 года, 13:42

У Стараюрковіцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа аздараўліваюцца 25 вучняў пачатковых класаў

 
 У большасці ўстаноў адукацыі раёна зараз дзейнічаюць лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе з задавальненнем бавяць час хлопчыкі і дзяўчынкі. У прыватнасці, у Стараюрковіцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа аздараўліваюцца 25 вучняў пачатковых класаў. Для іх створаны ўсе ўмовы для паўнацэннага адпачынку і паляпшэння самаадчування. У гэтым, уласна кажучы, мы ўпэўніліся ўвачавідкі, калі наведаліся туды разам з вядучым спецыялістам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Любанскім раёне Людмілай Статкевіч.

 Педагогі-выхавальнікі распавялі пра тое, чым штодня займаюцца рабяты. А распланавана ўсё так, каб яны ні хвіліны не сумавалі. Кожны дзень тэматычны: абароны дзяцей, юных спартсменаў, рухомых гульняў, экалогіі, сяброў і г.д. У залежнасці ад назвы ладзяцца і мерапрыемствы: разнастайныя конкурсы, спаборніцтвы і інш. Асабліва ж наведвальнікам лагера да спадобы экскурсіі, падчас якіх яны знаёмяцца з новымі мясцінамі і людзьмі. Наперабой хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі, як цікава было ў парку культуры і адпачынку г. Любані 1 чэрвеня, наколькі запомніліся ім наведванне раённай бібліятэкі, выставы ў музеі народнай славы, пешаходная вандроўка ў суседнюю  в. Сялец. З нецярпеннем дзеці чакаюць наступных падарожжаў.

 З вялікай ахвотай таксама рабяты разам з выхавальнікамі гуляюць па ваколіцах роднай вёскі Старыя Юрковічы, ходзяць у мясцовы Дом культуры, дзе маюцца батуты, а хто ж з дзяцей не любіць паскакаць на іх.

 Акрамя розных забаў, наведвальнікі лагера яшчэ малююць, майструюць, танцуюць. З мэтай аздараўлення абавязковымі для іх з’яўляюцца ранішняя зарадка, прагулкі на свежым паветры, дзённы сон, трохразовае харчаванне; прадугледжана і вітамінізацыя “Рэвітам”. Такім чынам канікулы  стараюрковіцкія вучні пачатковых класаў праводзяць  займальна і з карысцю для здароўя.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
19
2018
Июнь
Как вы планируете провести свой отпуск?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК