Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
11 чэрвеня 2018 года, 13:48

У мінулую суботу чарговы выпуск адзінаццацікласнікаў устаноў адукацыі Любаншчыны сабраўся на раённы баль

 

 Плошча горада быццам расквецілася разнастайнымі краскамі ад яркіх вобразаў какетлівых усмешлівых дзяўчат і экстравагантных строгіх юнакоў. Яны – галоўныя героі свята, 205 юных таленавітых прадстаўнікоў нашага грамадства, якія з’яўляюцца гонарам і надзеяй сваіх бацькоў і педагогаў. Шчырымі гарачымі апладысментамі віталі рабят прысутныя, што прыйшлі палюбавацца віноўнікамі ўрачыстасці і раздзяліць з імі радасныя хвіліны.


 У адрас выпускнікоў гучалі добрыя пажаданні і наказы на далейшы жыццёвы шлях. Першым слова па традыцыі трымаў старшыня райвыканкама Сяргей Казецкі:

 –Вось і наступіў той момант, да якога вы ішлі 11 гадоў. За гэты час з маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак вы выраслі ў прыгожых юнакоў і дзяўчат. Гледзячы сёння на вас, я разумею, што тут сабралася часціна будучага нашай Любаншчыны. Выказваю словы падзякі педагогам, бацькам, выхавальнікам, усім, хто прыклаў свае намаганні для вашага паўнацэннага ўсебаковага развіцця. Жадаю ўсім міра і дабра, шчасця і дабрабыту, поспехаў на жыццёвым шляху.


 Пасля прывітання Сяргей Іванавіч уручыў атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджваннем залатым медалём васямнаццаці рабятам, якія на працягу навучання дэманстравалі высокі ўзровень ведаў. Гэта: Ганна Кірдзюк, Яўгеній Кімпель (Урэцкая СШ №2), Настасся Стахновіч, Мікіта Шаплыка, Даная Саўчук, Дзіяна Камушэнка (СШ №1 г. Любані), Аляксей Скрыба (Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ), Назар Дзікун (Сароцкая СШ), Іван Зубарэвіч, Аліна Алматава, Кацярына Шутко (СШ №3 г. Любані), Вольга Вярэніч, Таццяна Максімовіч, Карына Вараб’ёва, Аліна Рубчэня (Гімназія №1), Аляксандра Карнеева (Загальскі ВПК ДС-СШ), Таццяна Ерашэня (Кузьміцкі ВПК ДС-СШ), Дар’я Радчэня (Асавецкая СШ). У сваю чаргу намеснік старшыня райвыканкама Тамара Дамашэвіч адзначыла Падзячнымі пісьмамі бацькоў гэтых выдатнікаў.


 З віншаваннямі да рабят звярнуліся начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Каравацкая, у мінулым вопытны педагог, дырэктар школы, а зараз старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Тамара Хаўстовіч. Яны таксама ўзнагародзілі шэраг выпускнікоў за поспехі ў прадметных алімпіядах, творчых, інтэлектуальных конкурсах, актыўны ўдзел у грамадскім, спартыўным, культурным жыцці раёна.

 Па-сапраўднаму душэўна і да глыбіні душы кранальна прагучаў наказ ад маці адной з залатых медалістак Алены Максімовіч. Увогуле ў гэты асаблівы для нядаўніх адзінаццацікласнікаў вечар, вечар развітання з дзяцінствам і сустрэчы з даросласцю, усё было вельмі ўрачыста і прысвечана менавіта ім  – цёплыя словы, прыгожыя песні, танцы, вершы. Юнакоў і дзяўчат віталі і ганаровыя госці, і навучэнцы ўстаноў адукацыі горада, і артысты раённага Цэнтра культуры. Усе зычылі ўдачы на ўступных іспытах, правільнага выбару прафесіі, ажыццяўлення мар і спадзяванняў, каб усё заўсёды атрымлівалася толькі на “выдатна”. Не засталіся ў даўгу і віноўнікі ўрачыстасці – яны таксама падрыхтавалі творчыя выступленні.


 У добры шлях выпускнікі-2018! Няхай гарызонты будуць светлымі, дарогі роўнымі, шчасце бязмежным, а жаданні спаўняюцца так жа лёгка і хутка, як узняліся ў вышыню адпушчаныя вамі паветраныя шары. 
 
Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК