+375-29-194-77-56.
Свята афіцыйна ўстаноўлена ў 1993 годзе. Датай яго
правядзення штогод з’яўляецца апошняя нядзеля студзеня.
Як паведамілі ў Любанскім музеі народнай славы, каля сотні ўраджэнцаў нашага
раёна з’яўляюцца прадстаўнікамі не толькі беларускай навукі, а і навуковай
супольнасці іншых краін.
21 з іх маюць вучонае званне прафесар, у тым ліку 20 удастоены вучонай ступені
доктара навук (медыцынскіх, біялагічных, хімічных, фізіка-матэматычных,
сельскагаспадарчых, тэхнічных, эканамічных, гістарычных, філалагічных). Сярод апошніх
– пяць ганаровых грамадзян Любанскага раёна. Гаворка ідзе пра доктара
сельскагаспадарчых навук Леаніда Васільевіча Кукраша (ураджэнец в. Рачэнь),
дактароў тэхнічных навук Аляксандра Пятровіча Мацвейку (в. Савалуцк), Анатолія
Паўлавіча Дастанку (в. Обчын), Віктара Якаўлевіча Прушака (в. Ямінск), доктара эканамічных навук
Міхаіла Уладзіміравіча Пятровіча (в. Чабусы).
Рябцева