Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
10 чэрвеня 2019 года, 11:29

У горадзе адыходзячага дзяцінства

 
 
Здаецца, зусім нядаўна ў школах гучаў апошні званок. А вось ужо здадзены экзамены, і былыя навучэнцы ўстаноў адукацыі Любаншчыны атрымалі атэстаты сталасці.







168 выпускнікоў сёлета адправіліся ў самастойнае жыццё.Але перш, чым яны сустрэлі сваё першае дарослае світанне, пачулішмат шчырых, цёплых і сардэчных слоў, наказаў і пажаданняў, ад кіраўніцтва раёна, першых настаўнікаў, класных кіраўнікоў, бацькоў, родных і знаёмых.




Па традыцыі для юнакоў і дзяўчат быў арганізаваны раённы выпускны баль. Пад гукі музыкі і гарачыя аплыдысменты прысутных галоўныя героі дзеі ў прыгожых экстравагантных модных сукенках і касцюмах  урачыста пракрочылі па плошчы горада. Бацькі не стрымлівалі слёз радасці за сваіх дзяцей. Яшчэ нядаўна яны былі малымі гарэзлівымі хлапчукамі і дзяўчынкамі, а зараз – ужо сур’ёзныя маладыя людзі, якія ведаюць хачу хочуць і настроены дасягнуць пастаўленай мэты.Здзяйснення светлых надзей і мар, поспехаў і ўдачы рабятам зычыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька. Ён таксама зазначыў, што Любаншчына будзе чакаць іх ужо кваліфікаванымі спецыялістамі. Малой радзіме патрэбны мэтанакіраваныя, энергічныя, таленавітыя маладыя людзі, якія змогуць стваральна шчыраваць у сацыяльнай сферы, на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы. Пасля цёплых слоў Андрэй Віктаравіч разам з намеснікам старшыні райвыканкама Тамарай Дамашэвіч уручылі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагародай залатымі і сярэбраным медалямі шаснаццаці выпускнікам, а іх татам і мамам – Падзячныя пісьмы за выхаванне дзяцей.




Эстафету віншаванняў прадоўжылі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Каравацкая і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Сухан.Яны выказалі добрыя пажаданні выпускнікам на далейшы шлях і адзначылі многіх з іх граматамі, дыпломамі, падзякамі, сувенірамі ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, райкама ГА “БРСМ” за актыўную грамадскую пазіцыю, перамогу і ўдзел у навуковых, даследчых, творчых, спартыўных конкурсах і спаборніцтвах. Падарункам для ўсіх рабят сталі выступленні лепшых калектываў і выканаўцаў раёна.




Гучалі прыгожыя мелодыі, у неба ўзнімаліся паветраныя шары, нібы сімвал адыходзячага дзяцінства. А наперадзе ў юнакоў і дзяўчат  – цэнтралізаванае тэсціраванне, паступленне і дарослае жыццё. Дык няхай кожная новая старонка яго будзе адзначана  станоўчымі справамі, учынкамі, здзяйсненнямі.

 

 

 

 

Архив сайта
22
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК