Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
23 ліпеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
21 лютага 2019 года, 13:31

Цэнтр інфармацыі, ведаў і натхнення

 
У Сароцкай сельскай бібліятэцы заўжды шматлюдна. І гэта не дзіўна: ва ўстанове заўжды пануе цёплая і гасцінная атмасфера, стварае якую бібліятэкар Таццяна ГАЛАЙ.

 

У мінулым годзе паслугамі бібліятэкі карысталіся 520 чалавек, за год чытачам было выдадзена больш за 10 тыс. кніг. Некаторыя пастаянныя наведвальнікі ўстановы, здаецца, перачыталі ўжо ўсё, што маецца тут на паліцах. Для іх Таццяна Віктараўна бярэ навінкі з раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Расказваючы пра сваіх чытачоў, Таццяна Галай зазначае, што жанчыны аддаюць перавагу так званым жаночым раманам, мужчыны больш любяць дэтэктывы. Усцешна, што карыстаецца папулярнасцю і беларуская класіка – творы Быкава, Караткевіча, Шамякіна, Чыгрынава… Наведваюць бібліятэку і людзі сталага ўзросту. Напрыклад, Валянціна Тон, Галіна Шаплыка, Ганна Махаева і Ева Шаплыка заўжды знаходзяць час для чытання новых кніг.

Але найбольш актыўнымі наведвальнікамі ўстановы з’яўляюцца дзеці, для якіх традыцыйна праводзіцца па-свячэнне ў чытачы. Далучаць да бібліятэкі юных жыхароў аграгарадка пачынаюць яшчэ з садка: Таццяна Віктараўна робіць падборкі дзіцячых кніг для выхавацеляў. Таксама для дашкалят рыхтуюцца цікавыя мерапрыемствы, каб з ранніх гадоў абудзіць у рабят цікаўнасць да кніг і новых ведаў.

Школьнікі нязменна выбіраюць для сябе казкі ды сусветную дзіцячую класіку – накшталт Астрыд Ліндгрэн ды Ганса Хрысціяна Андэрсэна. Хаця, як ні дзіўна гэта гучыць, многія рабяты прыходзяць у бібліятэку не толькі па кнігі. Для дзяцей Таццяна Галай арганізавала мноства розных цікавостак: майстэрня Цюбіка, дзе яны могуць памаляваць, гульнёвая зона з пазламі і настолкамі, зона для адпачынку і чытання… Таксама ў бібліятэцы дзейнічаюць персанальныя выставы дэкаратыўна-прыкладных вырабаў чытачоў. Так, зараз можна паглядзець на творы школьніцы Аліны Кучынскай, якая займаецца ў Любанскім цэнтры дзіцячай творчасці. А зусім нядаўна вока наведвальнікаў установы радавалі маляўнічыя вышыванкі Ірыны Трыгубовіч.

Хто не бярэ кніжкі дадому, можа пагартаць газеты і часопісы, азнаёміцца з тэматычнымі выставамі і папкамі, паглядзець этнаграфічную інфармацыю пра родны населены пункт, якой сабрана нямала. Альбо пасядзець у інтэрнэце – гэта платная паслуга карыстаецца ў наведвальнікаў установы вялікай папулярнасцю.

Творчыя сустрэчы, «круглыя сталы», літаратурныя гульні, конкурсы і віктарыны, інфармацыйныя і кніжныя выставы, правядзенне цікавых акцый і многае-многае іншае… Таццяна Галай сапраўды прыкладае шмат намаганняў дзеля таго, каб Сароцкая бібліятэка была своеасаблівым цэнтрам інфармацыі, ведаў, натхнення і добрага настрою для жыхароў аграгарадка. І, бясспрэчна, у яе гэта атрымліваецца. Нездарма ўжо не першы раз дадзеная ўстанова прызнаецца лепшай у раёне.

 

Анастасия

Дашкевич


Архив сайта
23
2019
Июль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК