У алімпіядзе прынялі ўдзел 1223 навучэнцы 5, 6 і 7 класаў. Пуцёўку ў другі (вочны) этап атрымаў практычна кожны трэці (437). І толькі 88 рабят сталі пераможцамі і прызёрамі. Шэсць з іх – жыхары нашага раёна.
Гэта чатыры навучэнцы Гімназіі №1 г. Любані: сямікласнікі Данііл Каратчэня (дыплом І ступені) і Яўгенія Трухан (дыплом ІІ ступені), шасцікласнік Раман Пажарыцкі (дыплом ІІІ ступені) і пяцікласнік Аляксей Ашуйка (дыплом ІІ ступені). А таксама навучэнкі СШ №3 г. Любані сямікласніца Ганна Мазок (дыплом ІІІ ступені) і Сароцкай школы шасцікласніца Настасся Курышка (дыплом ІІ ступені).
Рыхтавалі рабят настаўнікі Наталля Аляксандраўна Жэчка, Наталля Георгіеўна Барадай, Алена Мікалаеўна Шэўчук, Наталля Анатольеўна Астапенка.
На здымку: шасцікласнік Гімназіі №1 г. Любані Раман Пажарыцкі па выніках дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.
Рябцева