Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
25 студзеня 2019 года, 06:54

Шчыра павіншавалі са святамі

 
Педагогі і выхаванцы Любанскай дзіцячай школы мастацтваў таксама не засталіся ўбаку ад святочных мерапрыемстваў і запрасілі  ўсіх жадаючых на адно з іх, падрыхтаванае аддзяленнем народнай творчасці пад кіраўніцтвам Ірыны Ягур.








На свята «Святло Хрыстовай любові» з задавальненнем прыйшлі не толькі дарослыя, а і рабяты розных узроставых груп. Самыя маленькія сярод іх – дашкаляты. Яны з асаблівай цікавасцю сачылі за дзеяй, што разгортвалася на сцэне, дзе вядучыя (яны ж і галоўныя героі) дапамагалі гледачам зразумець важнасць і асаблівасць аднаго з самых значных хрысціянскіх свят. Елачка (Эліна Брадзяная), Пастухі (Ягор Рубчэня і Аляксей Баярын), Агонь (Аляксандра Альховік), Вада (Злата Занямонец) і Заяц (Даніла Хоміч), здавалася, разважалі на гэтую тэму разам з усімі прысутнымі. Гэтыя разважанні перарываліся музычнымі і танцавальнымі нумарамі ў выкананні навучэнцаў і педагогаў школы. Хацелася б адзначыць выступленне хора пад кіраўніцтвам Алены Слівец з песняй «Калядная зорачка», гітарыстаў Сяргея Караткевіча і Марка Апанасевіча з «Чароўнымі чаравічкамі», Уладзіміра Бондарава з «Траткай», дудара Леаніда Лашча з народнай «Гыля, гыля шэры вуці». Яскравай ігрой запомнілася педагог Таццяна Шаплыка, якая выканала фартэпіянную кампазіцыю «У царкве». Парадавалі і Святлана Гаўрыловіч з «Роздумам» для акарыны, а таксама маленькая скрыпачка Аглая Мігун з «Экасезам». Ансамбль «Шчабятушкі» прадэманстраваў калядны абрад, а харэаграфічнае аддзяленне пад кіраўніцтвам Алены Стэльмах прадставіла на суд гледачоў танец «Бульба». Працягнулі канцэртную праграму «народнікі» Данііл Хоміч, Уладзіслава Зубеня і Дар’я Вярынская.




Завяршальным акордам стала прамова благачыннага Любанскай царкоўнай акругі протаіерэя Аляксандра Драгуна, які павіншаваў усіх прысутных са святамі, а таксама падзякаваў адораным божай іскрай рабятам, іх настаўнікам за выдатны канцэрт. Да таго ж маленькія артысты атрымалі салодкія падарункі і пажаданні ўсяго найлепшага.Спадзяёмся, што такія сустрэчы ў бягучым годзе не стануць рэдкасцю.




 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК