Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
17 студзеня 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
3 красавіка 2019 года, 13:32

“Сэрца аддаю дзецям”

 
Самае галоўнае, што ёсць у кожнага чалавека, – гэта сям’я, бацькоўскі дом, дзе пра цябе клапоцяцца, перажываюць за твае няўдачы, радуюцца поспехам. Менавіта ў сям’і мы атрымліваем цеплыню, душэўнасць, любоў, ласку. Тут нашы карані, мы набываем той багаж, з якім ідзём па жыцці. Але, на жаль, у нашым грамадстве ёсць дзеці, якім здрадзілі родныя бацькі, пакінулі іх, не змаглі даць патрэбнае выхаванне. Клопат пра такіх рабят узялі на сябе прыёмныя сем’і (іх у раёне 6) і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу (4).

30 сакавіка ў Сароцкай сярэдняй школе прайшоў раённы агляд-конкурс “Сэрца аддаю дзецям”, у якім удзельнічалі 9 сямей: дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Валянціны Міхайлаўны Абчынец (г. Любань, выхоўвае 8 дзяцей), Жанны Леанідаўны Арсеньевай (г. Любань, 8 дзяцей), Раісы Аляксандраўны Медвядок (г. Любань, 13 дзяцей), Валянціны Мікалаеўны Ротнавай (в. Атраднае, 7 дзяцей); прыёмныя сем’і Святланы Міхайлаўны Беражыцкай (а/г Сосны 1, двое дзяцей), Ірыны Альбертаўны Ванцэвіч (г.п. Урэчча, адно дзіця), Наталлі Яўгеньеўны Рагалевіч (в. Кузьмічы, двое дзяцей), Яўгеніі Сяргееўны Цімашэўскай (г. Любань, трое дзяцей), Алены Аляксандраўны Хаміцэвіч (а/г Сосны 1, двое дзяцей).


Конкурс прадугледжваў пяць заданняў. Першае – прэзентацыйны відэаролік “Адзін дзень з жыцця сям’і”, дзе ўдзельнікі пазнаёмілі са сваімі выхаванцамі, расказалі пра святы і будні, сямейныя традыцыі, захапленні, сумесную працу дома і на прысядзібным участку. Калыханка, казка перад сном, сямейныя абеды, павага адно да другога, узаемадапамога – усё гэта спрыяе станаўленню сапраўднай сям’і.

Другое заданне – сачыненне- апісанне выхаванца “Лепшая сямейная гісторыя” – аповед пра цікавыя і ў многім павучальныя падзеі з жыцця сям’і.

Дзеці ў сем’і трапляюць у розным узросце, і бацькі стараюцца занатаваць інфармацыю пра іх жыццёвы шлях, памятныя здарэнні, сваякоў, дасягненні. Пра гэта было расказана ў прэзентацыі “Кніга жыцця выхавальніка”. Таксама бацькі прынялі ўдзел у тэсціраванні на веды нарматыўных прававых дакументаў і ў вырашэнні педагагічных сітуацый: як сябе паводзіць, калі ваша дачка закахалася, калі сын украў грошы ў аднакласніка, пачаў тайна курыць або шмат часу праводзіць за камп’ютарам ці ў тэлефоне… Гэтыя і іншыя сітуацыі былі абмеркаваны канкурсантамі. У фае школы можна было ўбачыць выставу работ, якая прадэманстравала рознастароннія захапленні рабят. Гэта і было пятае заданне.


Перад журы, якое ўзначаліла Анжэла Мікалаеўна Лапановіч – намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага раёна – стаяла вельмі няпростая задача: як можна ацаніць тую вялізную працу, якую прыёмная сям’я выконвае, прынімаючы ў дом хоць адно дзіця, а тут 7, 8, 13… Пагэтаму ўсе ўдзельнікі былі адзначаны ў розных намінацыях. А трэцяе месца ў конкурсе заваявала Святлана Міхайлаўна Беражыцкая, другое – Валянціна Мікалаеўна Ротнава, першае – Яўгенія Сяргееўна Цімашэўская. Яна і прадставіць раён на абласным конкурсе.

Напрыканцы хочацца яшчэ раз выразіць глыбокае пачуццё павагі і ўдзячнасці сем’ям, якія ўзялі на сябе адказнасць бацькоў-выхавальнікаў. Вялікі вам дзякуй!

 

Ирина

Березовская


Архив сайта
17
2021
Январь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства VI Всебелорусское народное собрание Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий