Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
28 сакавіка 2018 года, 13:52

Падчас веснавых канікул

 

З панядзелка ў школьнікаў пачаліся вясновыя канікулы. І каб разнастаіць адпачынак рабят, асабліва пачаткоўцаў, ва ўстановах адукацыі арганізавана работа лагераў з дзённым знаходжаннем.

Як паведаміла вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Любанскім раёне Людміла Статкевіч, яны працуюць на базе шасці ўстаноў адукацыі (сярэдняй школы №1 г. Любані, Гімназіі №1 горада Любані, Загальскага, Кузьміцкага, Ямінскага вучэбна-педагагічных комплексаў ДС-СШ, Сароцкай СШ) і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Там бавяць час цікава і з карысцю для здароўя 225 хлопчыкаў і дзяўчынак. З мэтай паляпшэння іх самаадчування прадугледжаны вітамінізацыя, правільнае харчаванне, прагулкі на свежым паветры, дзённы сон. Шэраг змястоўных мерапрыемстваў запланавана для развіцця інтэлектуальных, творчых здольнасцей рабят. Для аматараў чытання працуюць бібліятэкі, для тых, хто жадае штосьці змайстраваць, памаляваць, патанцаваць і г.д., – гурткі па інтарэсах.

Кожны дзень у лагеры насычаны, мае сваю назву, згодна з якой ладзяцца конкурсы, спартландыі, гульнёвыя праграмы, тэматычныя гутаркі і інш. Па традыцыі вялікая ўвага педагогамі надаецца духоўна-маральнаму, культурна-эстэтычнаму, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, прывіццю навыкаў здаровага ладу жыцця. Праводзяцца экскурсіі ў музей народнай славы, сустрэчы з супрацоўнікамі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў па пытаннях пажарнай бяспекі, выканання Правіл дарожнага руху.

Такім чынам, для дзяўчынак і хлопчыкаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для адпачынку і рознабаковага развіцця. Што датычыць кошту пуцёвак у лагеры, то на гэты раз на патаненне іх для Любанскага раёна, па словах Людмілы Сяргееўны, выдзелена Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні 5 670 рублёў, ці 4,20 руб. на кожны ложка-дзень.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК