Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
21 лютага 2019 года, 13:04

Падбіраюць «ключыкі» да сэрцаў малышоў

 
У пяты раз за апошняе дзесяцігоддзе лепшай дашкольнай установай на Любаншчыне прызнана ДУА «Яслі-сад №3 горада Любані».

А гэта яскравае пацвярджэнне таго, што калектыў яе пад кіраўніцтвам вопытнага педагога, умелага арганізатара, дасведчанага загадчыка Тамары Верамейчык рухаецца ў патрэбным накірунку.

«Галоўная наша задача – стварэнне аптымальных умоў для ўсебаковага развіцця і самарэалізацыі выхаванцаў, – лічыць Тамара Яўгенаўна. – І ў гэтым працэсе задзейнічаны ўсе – выхавальнікі, іх памочнікі, псіхолаг, дэфектолаг, педагогі па музыцы, фізічным выхаванні, повары і г.д. У кожнага свая роля, важная і адказная. І ўсе, безумоўна, па-добраму, клапатліва, уважліва адносяцца да малышоў, падбіраюць «ключыкі» да іх сэрцаў».

А на сёння ўстанову наведваюць 128 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з’яўляюцца выхаванцамі шасці груп: дзвюх першых малодшых, адной другой малодшай, сярэдняй, старшай, рознаўзроставай. Штодзень яны з задавальненнем спяшаюцца ў яслі-сад, дзе не толькі гуляюць з сябрамі, а і пашыраюць свой кругагляд, пазнаюць свет, набываюць усё новыя навыкі. Для гэтага маюцца ўсе магчымасці.

З мэтай далучэння рабят да роднай мовы, беларускіх традыцый і культуры ў дашкольнай установе дзейнічае гурток «Дзіцячае ручное ткацтва». Нямала карыснага адкрываюць дзеці для сябе падчас «вандроўкі» па экалагічнай сцяжынцы – знаёмяцца з раслінным і жывёльным светам, назіраюць за прыроднымі з’явамі. А пасля аналізуюць убачанае і разам з педагогамі рыхтуюць даследчыя працы. Так, напрыканцы мінулага года адна з такіх работ на тэму «Адкуль у рукавіцы цяпло?» была прадстаўлена навучэнкай старшай группы Аляксандрай Сіваковай на раённым конкурсе, а зараз накіравана для ўдзелу ў абласным этапе.

Вялікую ўвагу калектыў ДУА надае раскрыццю творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей, умацаванню іх здароўя і інш. З 2017 г. на базе яслей-сада №3 рэалізуецца праект абласнога ўзроўню па фізкультурна-аздараўленчай рабоце «Арганізацыя рухальнай актыўнасці дашкольнікаў праз выкарыстанне квэст-гульняў». Ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, да якіх далучаюцца і бацькі. Рабяты разам з мамамі і татамі з задавальненнем удзельнічаюць у розных конкурсах, спартландыях і г.д. Традыцыйна ўзімку сумесна лепяць снежныя скульптуры.

Дзейнічае ва ўстанове і сістэма дадатковых адукацыйных паслуг. На платнай аснове праводзяцца заняткі па аэробіцы, лагарытміцы, «Вучымся гуляючы», «Я хачу вучыцца» і іншыя. Для больш хуткай адаптацыі і сацыялізацыі малышоў, якія неўзабаве пойдуць у яслі-сад, арганізаваны групы кароткатэрміновага прабывання. На занятках дзяўчынкі і хлопчыкі знаходзяцца з мамамі. Так яны лягчэй прыстасоўваюцца да новых умоў.

Не першы год яслі-сад №3 з’яўляецца апорнай дашкольнай установай па спецыяльнай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У дадзеным накірунку наладжана цеснае супрацоўніцтва з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Увогуле, як зазначыла загадчыца, усе работнікі ДУА актыўныя, ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя, дзейныя, гатовыя да перамен, удасканалення, пастаянна знаходзяцца ў пошуку новых цікавых форм работы з выхаванцамі. Шырока выкарыстоўваюць розныя педагагічныя тэхналогіі як айчынных, так і замежных аўтараў. У прыватнасці, даволі даўно ўкаранілі ў практыку методыку Мантэсоры, прымяненне якой садзейнічае выхаванню свабоднай, творчай і гарманічнай асобы дзіцяці.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК