Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
11 жніўня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
10 ліпеня 2020 года, 13:57

Навучэнка Сароцкай сярэдняй школы Анастасія Шаплыка прайшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

У паўфінале, які ладзіўся ў анлайн-рэжыме, прынялі ўдзел 28 хлопчыкаў і дзяўчынак – пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапу конкурсу. Пуцёўку ў фінал атрымалі 14 з іх, у тым ліку і наша Анастасія.

Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі конкурсу надалі тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі, малой радзімы, таксама чыталі пра дзяцінства, мову, жыццё і шчасце.

Анастасія Шаплыка, якая выступае ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы, прадэкламавала верш Пятра Прыходзькі «Твая мова». Рыхтавала дзяўчынку педагог Тамара Яўгеньеўна Статкевіч.

Фінал конкурсу адбудзецца ў канцы жніўня ў горадзе Мінску. Дададзім, сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 15 тысяч дзяцей, якія дэкламавалі свае любімыя творы на беларускай мове.
Дарья

Рябцева


Архив сайта
11
2020
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий