Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
23 мая 2019 года, 13:40

На парадку дня – аздараўленне

 

Пра арганізацыю летняй аздараўленчай кампаніі на Любаншчыне, дэмаграфічную сітуацыю і інш вялася гаворка на інструкцыйна-метадычнай нарадзе з удзелам ідэалагічнага актыву раёна.

Намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Анжэла Лапановіч агучыла, колькі лагераў будзе функцыянаваць сёлета і які кошт пуцёвак у іх. Што датычыць стацыянарнага летніка “Арэса”, то кругласутачнае знаходжанне там на працягу 18 дзён рабят 6-7 і 8-10-гадовага ўзросту абыдзецца бацькам у 107 рублёў (да прыкладу, поўны кошт, без датацыі, 303 руб.); 11-13 – у 118 руб. (314 руб); 14-18 – 77 руб. на першай і другой зменах (163 руб.), 126 руб. – на трэцяй, чацвёртай, пятай (322 руб.). Даплата за прабыванне ў профільных лагерах складзе: “Лінгвісцяня” (лінгвістычны на базе СШ №1 г. Любані) – ад 23 да 32 рублёў, “Патрыёт” (ваенна-патрыятычны ў в.ч. 42715 сумесна з Урэцкай СШ№2) – 48,50 руб., “Андрамеда” (для высокаматываваных дзяцей на базе Сароцкай СШ) – ад 37 да 46,50 руб., “Эрудыт” (для высокаматываваных дзяцей у Стараюрковіцкім ВПК ДС-СШ) – ад 20 да 32 руб., “Чампіён” (ад ДЮСШ на базе “Арэсы”) – ад 42,50 да 56 руб., “Юнацтва” (працы і адпачынку ў Палічынскім ВПК ДС-СШ) – 43 руб. Таксама, як заўсёды, будуць працаваць аздараўленчыя пляцоўкі з дзённым знаходжаннем ва ўстановах адукацыі. У тым ліку і дашкольных, дзе плануецца рэалізаваць праект “Лето красное – безопасное”.

Урач агульнай практыкі Любанскай ЦРБ Анастасія Калодзька распавяла пра бранхіяльную астму, якая з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных неінфекцыйных захворванняў. І з кожным годам адзначаецца павелічэнне пацыентаў з такім дыягназам. Прычыны розныя, але часцей лічыцца, што сімптомы хваробы выклікаюць алергены. Нярэдка яна праяўляецца на фоне фізічных нагрузак, у выніку стрэсу і г.д. Менавіта таму перад лячэннем вельмі важна выявіць прычыну хваробы. І ўвогуле, як зазначыла ўрач, калі з’яўляюцца прыступападобны кашаль, цяжар, ​​здушэнне або боль у грудной клетцы, цяжэй становіцца дыхаць, трэба неадкладна звяртацца ў бальніцу. Важная ранняя дыягностыка захворвання і няўхільнае выкананне медыцынскіх прызначэнняў.

У завяршэнне начальнік аддзела ЗАГС Марына Ісунова зрабіла аналіз дэмаграфічных паказчыкаў за мінулы год і чатыры месяцы бягучага. На жаль, лічбы сведчаць пра тое, што і ў краіне ў цэлым, і ў нашым рэгіёне ў прыватнасці, натуральны прырост насельніцтва адмоўны. Аднак ёсць і станоўчыя тэндэнцыі: летась органамі запісу актаў грамадзянскага стану зарэгістравана больш шлюбаў і менш іх скасаванняў.

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК