Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
19 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
13 снежня 2018 года, 13:20

«Мураўіная сцяжынка» адзначыла пяцігадовы юбілей

 
У пяты раз утульная зала Сароцкай сярэдняй школы гасцінна расчыніла дзверы для юных талентаў – фіналістаў конкурсу дзіцячай творчасці «Мураўіная сцяжынка» імя І.А. Муравейкі.

 

На жаль, наш знакаміты зямляк, у гонар якога і праводзіцца мерапрыемства, па стане здароўя не змог на ім прысутнічаць, але яно пачалося, вядома ж, з літаратурнай кампазіцыі, прысвечанай пісьменніку і падрыхтаванай вучнямі Сароцкай школы. Рабяты расказвалі пра жыццёвы шлях паэта, суровыя выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, чыталі любімыя вершы.

Вітаючы прысутных, Таццяна Марчанка, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама, адзначыла:

– Вельмі прыемна бачыць у зале, дзе сёння пануе атмасфера шчырасці і дабрыні, тых, хто ўжо не першы раз прымае ўдзел у конкурсе, які, можна сказаць, стаў брэндавым мерапрыемствам нашага раёна. Галоўнае, што дзякуючы яму мы можам заўважыць і падтрымаць юныя дараванні Любаншчыны.

Таццяна Мікалаеўна пажадала гледачам стаць сведкамі цікавых выступленняў, а канкурсантам – удачы.

На самой справе, нялёгка прыйшлося членам журы, якім давялося прачытаць і абмеркаваць 86 работ, пададзеных на конкурс. Выйшлі на фінальны этап 28, аўтараў якіх і запрасілі на свята. Іх творы ўвайшлі ў зборнік творчасці юных паэтаў і пісьменнікаў Любаншчыны, які традыцыйна выдаецца пасля правядзення конкурсу і мае аўтограф Івана Муравейкі. Выступленні праходзілі ў некалькіх намінацыях. Гучалі як вершы, так і проза. Юныя ўдзельнікі хваляваліся, але вельмі стараліся выступіць як мага лепш, каб данесці асноўную думку свайго твора да слухачоў. У выніку ў намінацыі «Паэтычныя творы» (1-6 класы) Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Юлія Раковіч (СШ №1 г. Любані), другой – Анастасія Стружко (Соснаўскі ВПК ДС-СШ №2), першай – Павел Астрэйка (Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ). Сярод паэтаў старэйшага ўзросту (7-11 класы) журы вызначыла: Андрэя Ульяніцкага (Камунараўскі ВПК ДС-СШ імя Я. Купалы), Яўгенія Віленту (СШ №1 г. Любані) і Уладзіслава Вялічку (СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко). Юнакі атрымалі Дыпломы ІІІ, ІІ і І ступені адпаведна. У намінацыі «Празаічныя творы» Валерыя Тон (СШ №1 г. Любані) узнагароджана Дыпломам трэцяй ступені, Ангеліна Варабей (Камунараўскі ВПК ДС-СШ імя Я. Купалы) – другой, а пераможцай стала Анастасія Ленская (Атраднаўская СШ).

Члены журы выказалі шмат цёплых слоў на адрас канкурсантаў, падкрэсліўшы, што радасна назіраць, як кожны год з’яўляюцца новыя ўдзельнікі, цікавыя творы, у якіх адлюстроўваюцца разнастайныя тэмы. А таксама сардэчна жадалі дзецям поспехаў і далейшых перамог, каб у будучыні мураўіная сцяжынка пера-тварылася ў шырокі творчы шлях.

 

Галина

Гедройц


Архив сайта
19
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК