Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 мая 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
15 мая 2019 года, 13:51

Ёсць перспектывы ў сельгаспрафесій

 
На пачатку тыдня, у аўторак, на базе Любанскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя прайшоў дзень адчыненых дзвярэй, што стаў ужо, можна сказаць, традыцыйным.


На сустрэчу з любанскімі школьнікамі, якіх у актавай зале СПЛ сабралося больш за 200 чалавек, прыехалі прадстаўнікі сельскагаспадарчых вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў з усёй рэспублікі, а таксама раённага выканаўчага камітэта. Аднак перш чым пачаць знаёмства з вну і ссуа, з прывітальным словам выступіла дырэктар сельгасліцэя Святлана Новікава, якая да таго ж паведаміла і пра перспектывы, што чакаюць выпускнікоў менавіта Любанскага былога вучылішча. Па-першае, Святлана Васільеўна звярнула ўвагу старшакласнікаў на тое, што з будучага навучальнага года ў ліцэі з’явілася магчымасць набыць новую спецыяльнасць – гандлёвая справа (прадавец). Пры гэтым установа адукацыі цесна супрацоўнічае як з мясцовымі арганізацыямі і прадпрыемствамі, так і з іншагароднімі, таму тым, з выпускнікоў УА, хто старанна вучыўся, не варта хвалявацца наконт працаўладкавання. Тым больш, у бліжэйшых планах па развіцці рэгіёна значную ролю іграе ЗТАА “Слаўкалій”, дзе таксама зацікаўлены ў нашых ліцэістах і з некаторымі з іх, хто добра сябе зарэкамендаваў, гатова заключыць працоўныя кантракты адразу пасля атрымання дыплома. Засяродзіла ўвагу Святлана Васільеўна і на навучальным працэсе, што пастаянна ўдасканальваецца, як і матэрыяльна-тэхнічная база ліцэя, на ўмовах пражывання ліцэістаў з іншых населеных пунктаў. Пазней, падчас даволі падрабязнай экскурсіі па вучэбных і вытворчых памяшканнях ліцэя, інтэрнату вучні 9-11 класаў змаглі ўпэўніцца ў даведзенай інфармацыі, так сказаць, увачавідкі.


Паказаць свае навучальныя ўстановы з найбольш прывабнага боку пастараліся і госці. Прадстаўнікі Віцебскай “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Мар’інагорскага дзяржаўнага “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічнага каледжа імя У. Лабанка, Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа і Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа падрыхтавалі выступленні і відэапрэзентацыі, у якіх даволі яскрава паказана як жыццё-быццё студэнтаў і навучэнцаў, так і далейшыя перспектывы. У прыватнасці, педагог з Гродзеншчыны расказаў пра магчымасць атрымання цікавага вопыту праходжання летняй аплачваемай практыкі за мяжой, з Мінску – другой вышэйшай адукацыі ужо з трэцяга-чацвёртага курса. Пра адметныя асалівасці навучання паведамілі і астатнія госці. Агульным жа ў кожным выступленні было тое, што пры сур’ёзным падыходзе да вучобы ў выпускнікоў навучальных устаноў сельскагаспадарчага профіля існуе мноства магчымастяў рэалізавацца ў прафесіі і састаяцца ў жыцці.

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
25
2019
Май
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК