Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
10 жніўня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
8 чэрвеня 2020 года, 07:14

Дзве любанчанкі ўзнагароджаны дыпломамі па выніках абласнога этапу конкурсу «Жывая класіка»

 
У маі падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Пра гэта паведамляецца на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У конкурсе прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна. Яны прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры. У лік пераможцаў і прызёраў, якія былі абраны ў чатырох узроставых катэгорыях, трапілі і дзве любанчанкі.

Так, у першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) дыплома І ступені ўдастоена навучэнка Сароцкай школы Анастасія Шаплыка, якая прачытала твор Пятра Прыходзькі «Твая мова».

У другой узроставай катэгорыі (5-6 класы) дыплом ІІІ ступені заваявала Сафія Дадака, навучэнка сярэдняй школы №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко. Яна прачытала твор Алены Масла «Зорачка».

Чатыры пераможцы абласнога этапу, у тым ліку і Анастасія Шаплыка, прадставяць Міншчыну на завочным паўфінале конкурсу «Жывая класіка». Плануецца, што ён адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў чэрвені.

На здымку: Сафія Дадака, навучэнка СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко, па выніках удзелу ў абласным этапе конкурсу «Жывая класіка» узнагароджана дыпломам ІІІ ступені.

Фота з архіва «ГЛ».

 

Архив сайта
10
2020
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы 2020 З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий