Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 лістапада 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
8 лістапада 2018 года, 12:15

Дораць любоў чужым дзецям, нібы родным

 
11 лістапада споўніцца пятнаццаць гадоў з таго дня, як на базе ўстановы дашкольнай адукацыі, размешчанай у вёсцы Старыя Юрковічы, быў адкрыты дзіцячы сацыяльны прытулак.

За гэты час ён, цалкам апраўдваючы сваю назву, стаў часовым прытулкам для больш чым 400 дзяцей з амаль 250 сем’яў. 260 хлопчыкаў і дзяўчынак з цягам часу вярнуліся да сваіх бацькоў. 150 выхаванцаў былі накіраваны ў замяшчальныя сем’і. Нязначная колькасць рабят, а дакладней 7, пакінулі яго ў статусе навучэнцаў (студэнтаў) навучальных устаноў.


У прытулку з самага адкрыцця працуе Марыя Бязручка, прычым без малога апошнія сем гадоў узначальвае яго. Сёння калектыў установы налічвае 15 чалавек. Гэта выхавальнікі і іх памочнікі, педагогі (сацыяльны і псіхолаг), повары і іншыя…

– Наш калектыў згуртаваны. Многія работнікі шчыруюць з першага дня, як пачаў дзейнічаць прытулак, – заўважае Марыя Мікіцічна. – Гэта Таццяна Акуліч, Галіна Лабаноўская, Галіна Сушчанкова, Любоў Грышчэня. Астатнія далучаліся паступова. Выпадковыя людзі тут на затрымліваюцца. Выхаванцам установы жаль не патрэбны, ім не хапае любві. А яе кожны ў нашым калектыве дорыць чужым дзецям, нібы родным.

Зараз у прытулку знаходзяцца 11 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад чатырох да пятнаццаці гадоў. Іх калектыў таксама згуртаваны. Спачатку, пакуль праходзіць перыяд прывыкання да новых абставін, дзіця вядзе сябе нясмела. Аднак калі разумее, што тут яму будзе не горш, чым дома, становіцца самім сабой. Школьнікі наведваюць мясцовую адзінаццацігодку, а з дашкольнікамі займаюцца выхавальнікі прытулка. Калектыў установы імкнецца заняць вольны час выхаванцаў разнастайнымі мерапрыемствамі. Асабліва рабятам даспадобы тыя з іх, што ладзяцца па-за сценамі прытулка: народныя гулянні (Купалле), велапрабег, экалагічныя акцыі, экскурсіі. Аднак яны здараюцца не надта часта. Дарэчы, дапамагчы весела правесці час дзецям могуць і валанцёры. Дастаткова прыехаць у госці да рабят у які-небудзь выхадны дзень з забаўляльным альбо выхаваўчым мерапрыемствам. Хлопчыкам і дзяўчынкам, што знаходзяцца ва ўстанове, прыемна любая ўвага.

Дарэчы, госці ў прытулак наведваюцца даволі часта і нясуць дабро. Не так даўно лік спонсараў папоўніла кампанія Deilmann-Haniel, пры садзейнічанні якой ігравы пакой установы змяніўся да непазнавальнасці… А 4 снежня супрацоўнікі кампаніі запрасілі выхаванцаў наведаць будаўнічую пляцоўку Нежынскага горна-абагачальнага камбіната.

Дарогу ў прытулак добра ведаюць старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына, прадпрымальнік з Жыткавіцкага раёна Сяргей Паўловіч, а таксама дэсантнікі, так званыя аўтааматары, бібліятэкары. Заўсёды шматлюдна тут на Новы год. Неад’емнымі ўдзельнікамі святочных ранішнікаў з’яўляюцца вайскоўцы 969 базы рэзерву танкаў, прадстаўнікі райкама БРСМ і многія іншыя. Усіх не пералічыць. Аднак дапамогу кожнага тут памятаюць і цэняць…

Работнікі прытулка сочаць за лёсам сваіх выхаванцаў. Напрыклад, Надзея, якая была ў ліку першых рабят, што сюды змясцілі, паспяхова вый-шла замуж. І зараз для сваіх дзяцей з’яўляецца клапатлівай матуляй. Аднак, як бы гэта ні засмучала, здараецца і так, што выхаванцы паўтараюць лёс сваіх бацькоў. І ўжо для іх дзяцей прытулак становіцца домам.

– І тут мы не здольны паўплываць на ход падзей. Чалавек сам з’яўляецца стваральнікам свайго лёсу, – рэзюмуе М.М. Бязручка.

 

Дарья

Рябцева


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
17
2018
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК