+375-29-194-77-56.
А вось у занальным этапе рэспубліканскага конкурсу піянерскіх агітбрыгад «Запалі касцёр дабрыні», які ладзіўся 21 красавіка ў Мар’інай Горцы, гонар нашага раёна абаранялі агітбрыгады «Спадчына» (СШ №1 г. Любані) і «#Ёсць_кантакт» (Гімназія №1 г. Любані). Прычым зрабілі гэта даволі паспяхова: першая з іх замкнула тройку лідараў у намінацыі «Азбука беларускага арнаменту», а другая атрымала перамогу ў намінацыі «Зірні на нас па-новаму».
25 красавіка навучэнка СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко Настасся Вярэнік разам з педагогам-арганізатарам дадзенай установы адукацыі Наталляй Віктараўнай Вярынскай, як члены раённага савета ГА «БРПА» і актывісты БРСМ, ад нашага раёна прынялі ўдзел на пасяджэнні лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці, што прайшло ў сталіцы.
Дэманструюць піянеры Любаншчыны і нядрэнную фізічную падрыхтоўку. Яшчэ ў сакавіку ў горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёна каманда «Спарта» Палічынскага ВПК ДС-СШ заняла другое месца ў абласных спаборніцтвах сярод піянерскіх дружын па гульні «Гарадкі».
Рябцева