Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
16 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
17 красавіка 2019 года, 12:50

Чарговая перамога ўжо на міжнароднай арэне

 
На мінулым тыдні на базе адной з маскоўскіх школ адбыўся вочны этап Міжнароднага конкурсу праектна-даследчых работ школьнікаў, студэнтаў і педагогаў “Прызма”. Першапачаткова ўдзел у ім прынялі каля васьмісот работ, з якіх экспертнае журы, куды ўвайшлі кандзідаты і дактары навук, выкладчыкі вядучых вышэйшых навучальных устаноў Расіі, Беларусі, вучоныя-практыкі, а таксама лаўрэаты грантаў у сферы адукацыі, да другога этапа дапусціла ўсяго чвэрць. Сярод іх апынуўся і праект “У пошуках страчанага. Рэканструкцыя фальварка Паўночна-заходняга края Расійскай Імперыі пачатку XVIII стагоддзя” за аўтарствам вучаніцы 10 класа сярэдняй школы №3 г. Любані Паліны Нямальцавай. Як расказала нам навуковы кіраўнік работы, дырэктар трэцяй гарадской адзінаццацігодкі, Ірына Нямальцава, паспрабаваць свае сілы ў міжнародным конкурсе ім прапанавала метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння турысцка-краязнаўчай і эколага-натуралістычнай работы Мінскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Наталля Обухава, якая збірала каманду ад сталічнага рэгіёна. Паект фальварка ўжо добра знаёмы ў нашай краіне, таму не дзіўна, што менавіта Паліну запрасілі далучыцца да каманды, у якую да таго ж увайшлі навучэнцы з Барысаўскага, Валожынскага, Клецкага, Нясвіжскага, Салігорскага раёнаў. Усяго Міншчына прэзентавала 34 вучэбна-даследчыя, сацыяльныя і праектыя работы ў чатырох намінацыях: “Вектар”, “Выбар”, “Наватар” і “Ініцыятар”. Як мы ўжо пісалі, пасля завочнага этапа ў Маскве сабраліся аўтары каля двюхсот работ, як вы ўжо зразумелі, не толькі з Беларусі, розных куткоў Расіі, а і з замежжа. Юныя даследчыкі прадставілі свае праекты ў рэжыме анлайн-канферэнцыі. Любанчанка Паліна Нямальцава прэзентавала свой даклад упэўнена і дастойна. Так жа адказала і на ўсе пытанні членаў журы, якое высока ацаніла работу і выступленне нашай зямлячкі. Па выніках конкурсу дзесяцікласніца ўзнагароджана Дыпломам пераможцы.

Да таго ж, учора пачалася XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі, што навучаецца, прысвечаная Году малой радзімы, дзе таксама заяўлены прает Паліны.

 

 

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
16
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК