Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
18 мая 2018 года, 11:52

Чарговае ўзнагароджанне адораных рабят адбылося ў рамках конкурсу (канферэнцыі) работ даследчага характару

 
 Звяртаючыся да рабят, якія сапраўды з’яўляюцца інтэлектуальнай надзеяй Любаншчыны, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч падзякавала ім за старанне, жаданне спасцігаць новае, пажадала далейшых поспехаў, каб іх перамогі сталі першымі прыступкамі на шляху вялікіх дасягненняў і адкрыццяў. Далучыліся да віншаванняў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Каравацкая і старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева. Яны зычылі вучням школ і выхаванцам дзіцячых садоў, што вызначыліся на працягу бягучага навучальнага года, удачы, радасці, здароўя і, вядома ж, не губляць прагі да ведаў, мэтанакіраванасці, імкнення да пастаяннага самаўдасканалення. Цалкам магчыма, зазначыла Т.М. Аляксеева, што дзякуючы плённай працы, настойлівасці хтосьці з сённяшніх вучняў у будучым стане міністрам адукацыі, вядомым вучоным і г.д. Перад імі адкрыты ўсе дзверы.

 Падчас мерапрыемства Падзячныя пісьмы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму і грашовыя заахвочванні ад раённага выканаўчага камітэта атрымалі звыш 50 рабят і педагогаў. Гэта ўдзельнікі фіналу абласнога конкурсу работ даследчага характару сярод дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, пераможцы III этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, лаўрэаты XIV Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу, V Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі «Адкрый у сабе вучонага» і г.д. Асобна Т.Л. Каравацкая адзначыла трох дзяўчат – Юлію Развадоўскую (СШ №3), Аліну Каханоўскую (Ямінскі ВПК ДС-СШ), Данаю Саўчук (СШ №1) – юных любанскіх зорак, без удзелу якіх не абыходзіцца практычна ні адно раённае мерапрыемства.

 Пасля таго як былі ўручаны ўсе ўзнагароды, пачалася абарона даследчых работ. Навучэнцы 23 устаноў адукацыі прадставілі на суд журы 51 працу.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК