+375-29-194-77-56.
14 сакавіка ў Любанскім цэнтры дзіцячай творчасці прайшоў фінал раённага
этапа чацвёртага рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года-2020». Яго
ўдзельнікамі сталі шэсць рабят – навучэнцы СШ №1 г. Любані, а таксама
Загальскай, Асавецкай, Рэдкавіцкай, Рачэнскай і Соснаўскай №1 адзінаццацігодак.
Кожны з іх падрыхтаваў відэаролік «Адзін дзень з жыцця лідара», самапрэзентацыю«Я і маё аб’яднанне», а таксама абараніў сацыяльна-значны праект.
У выніку пераможцам конкурсу стаў навучэнец Асавецкай школы Антон Клімовіч,
які ў красавіку прадставіць Любаншчыну на абласным этапе. Другое месца
заваявала навучэнка Рачэнскай школы Аліна Шкрэблік. Замкнула тройку лідараў
навучэнка Рэдкавіцкай школы Ульяна Дастанка.
Рябцева