Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Образование и развитие
22 красавіка 2019 года, 12:46

Абласны бацькоўскі сход - дарослыя ў адказе за ўчынкі дзяцей

 
 
У мінулую пятніцу на Міншчыне прайшоў абласны бацькоўскі сход на тэму “Бяспека дзяцей – адказнасць дарослых”. Як і ў мінулым годзе, ён ладзіўся на базе сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў. У нас месцам правядзення традыцыйнага мерапрыемства стаў Любанскі філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Слуцкі сыраробны камбінат”. Шэраг яго працаўнікоў, якія з’яўляюцца татамі і мамамі,  у форме адкрытага дыялога з прадстаўнікамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, цэнтральнай райбальніцы, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі па справах непаўналетніх абмеркавалі актуальныя праблемы выхавання падлеткаў, абароны іх правоў і законных інтарэсаў, прафілактыкі дзіцячага траўматызму, папярэджвання насілля ў сям’і.



Педагог-псіхолаг раённага СПЦ Аксана Мафееня акцэнтавала ўвагу прысутных на асаблівасцях, характэрных для падлеткавага ўзросту. Яе калега Таццяна Гарбуновіч – на прычынах дзіцячай агрэсіі. Прычым спецыялісты сышліся на думцы: мы жнём тое, што сеем. А таму бацькі павінны як мага больш часу ўдзяляць сваім дзецям, адносіцца да іх праблем  з вялікай увагай, не адхіляцца, калі сыну ці дачцэ патрэбна парада.


Сваімі меркаваннямі па вызначанай тэме падзяліліся ўрач-педыятр Святлана Зіганшына і ўрач-псіяхіятр-нарколаг Яўгеній Схоўка. Апошні, у прыватнасці, зазначыў, што катэгарычныя забароны не заўсёды прыносяць станоўчы вынік. Падлеткам неабходна ўсё даходліва тлумачыць, прыводзіць прыклады з жыцця, каб яны нарэшце маглі зрабіць правільныя высновы.


Пра прафілактыку гібелі дзяцей ад знешніх прычын вёў гаворку намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Дземідовіч. Ён зазначыў, што кожны год у краіне рэгіструюцца няшчасныя выпадкі, у выніку якіх непаўналетнія альбо атрымліваюць цяжкія траўмы, альбо ўвогуле гінуць. Каб падмацаваць словы фактамі, увазе прысутных быў прадэманстраваны відэафільм, які нікога не пакінуў раўнадушным. Героі яго з-за сваёй бесклапотнасці і няўважлівасці трапілі ў трагічныя сітуацыі. Мікалай Мікалаевіч заклікаў усіх бацькоў давесці інфармацыю да дзяцей, пастаянна нагадваць ім пра адказнасць за свае ўчынкі і паводзіны.

Гэта важна не толькі для забеспячэння ўласнай бяспекі, але і тых людзей, якія акружаюць. На жаль, штогод на Любаншчыне маюць месца правапарушэнні, здзейсненыя падлеткамі. 6 злачынстваў, па словах інспектара ІСН Сяргея Русаковіча, зарэгістравана за тры месяцы бягучага года. Ён нагадаў татам і мамам пра тое, якія меры прадугледжаны заканадаўствам за супрацьпраўныя дзеянні непаўналетніх. Расказаў і пра формы бацькоўскага кантролю ў сацыяльных сетках.

Падсумоўваючы ўсе выступленні, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Анжэла Лапановіч  падкрэслівала, што ў першую чаргу менавіта таты і мамы павінны прыкладваць усе намаганні, каб вырасціць сваіх дзетак добрымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі. Некаторыя спасылаюцца на вялікую занятасць, стомленасць, але гэта не апраўданне. Неабходна быць цікавымі суразмоўцамі і лепшымі сябрамі для сваіх дачок і сыноў, а таксама надзейнымі партнёрамі для педагогаў у справе выхавання і навучання.

Тым жа бацькам, якія ўзорна выконваюць свае абавязкі і могуць служыць прыкладам для іншых, Анжэла Мікалаеўна ўручыла Падзякі. А навучэнцы ўстаноў адукацыі ў знак павагі і ўдзячнасці падрыхтавалі канцэртную праграму.

 

 

 

 

 

 

 

Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК