Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 красавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Культура
16 жніўня 2018 года, 16:00

За вадзіцай да святой крыніцы

 
 Штогод на Макавея (ён адзначаецца 14 жніўня) жыхары вёскі Дарасіно і іншых населеных пунктаў Любаншчыны збіраюцца каля Студзянца (калодзежа, які размешчаны ў лясным масіве непадалёку ад пасёлка Радуга Урэцкага сельсавета), каб набраць у ім святой крынічнай вадзіцы. Так было і ў мінулы аўторак.


 Адны грамадзяне прыязджаюць туды на машынах, веласіпедах, другія дабіраюцца пешшу. Сёлета, як і заўсёды, Хрэсны ход да святой крыніцы пачаўся ад храма Праабражэння Гасподня вёскі Дарасіно, дзе настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца гарпасёлка Урэчча айцец Яўгеній адслужыў ранішні малебен. Вернікам неабходна было мінуць каля сямі кіламетраў. На што ім спатрэбілася паўтары гадзіны. Дадзены шлях прайшла і 85-гадовая жыхарка вёскі Дарасіно Яўгенія Яўгеньеўна Навіцкая. Як прызналася жанчына, зрабіць гэта ёй было няпроста: «Нага баліць, цяжка. Аднак Гасподзь даў сілы».

 Малебен каля Студзянца адслужыў настаяцель храма ў гонар Святой Троіцы аграгарадка Таль айцец Ігар. Пасля ён здзейсніў чын асвячэння калодзежнай вады і прынесенага грамадзянамі мёду.


 Існуюць дзве легенды пра Студзянец. Адна з іх расказвае пра сіротку Сымонку, які пасвіў панскіх валоў. Неяк у спякотны дзень яго даняла смага, а наталіць яе не было як. Стомлены, ён паклаў галаву на камень і заснуў. Яму прыснілася Божая Маці, якая сказала: «Адвалі камень і нап’ешся». Ён прачнуўся, адваліў камень, і адтуль стала біць крыніца. Даведаліся пра тое людзі і пацягнуліся да святога месца.

 Другая легенда паведамляе, што аднойчы жыхару пасёлка Радуга загадалі гэту крыніцу знішчыць. Той закідаў яе каменнем зямлёю. А калі прыехаў дадому, перастаў бачыць. Яму прыснілася Божая Маці, якая сказала: «Калі адновіш маю крыніцу, то зрок вернецца». Мужчына ў суправаджэнні свайго сына на каленях прапоўз шлях ад Радугі да святога месца ды стаў выпраўляць свой нядобры ўчынак. Хутка вадзіца ізноў забіла. Слепата яго прайшла.


 Каб ужо нішто не пагражала крыніцы, грамадзяне прывезлі спецыяльныя кольцы, укапалі іх у зямлю. Так з’явіўся Студзянец. Цікава, што ваду з гэтага калодзежа нельга выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах. Лічыцца, што яна валодае гаючымі ўласцівасцямі.

 Працягнулася святкаванне Макавея гасцявым кірмашом у пасёлку Радуга, удзельнікі якога сабраліся за накрытымі сталамі. Канцэрт падрыхтавалі самадзейныя артысты. На ім прагучалі песні ў выкананні гуртоў «Радуга» (в. Дарасіно), «Павалякі» (в. Обчын), «Духоўная песня» (в. Кузьмічы)…

 

Дарья

Рябцева


Архив сайта
1
2023
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий