Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
3 студзеня 2019 года, 12:44

Весяліліся ад душы

 Напрыканцы снежня амаль што ва ўсіх установах адукацыі і культуры ладзіліся святочныя мерапрыемствы для дзяцей.

 

Найбольш актыўныя рабяты наведалі не адно і не два такія прадстаўленні – і паўсюль было весела і цікава, кожны канцэрт і ранішнік адрозніваўся ад іншых. Свой варыянт навагодняй дзеі падрыхтавалі і работнікі Любанскай раённай дзіцячай бібліятэкі сумесна з аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Любанскай РЦБ.

26, 27 і 28 снежня бібліятэкары запрасілі ўсіх жадаючых у Любанскі раённы Цэнтр культуры, дзе размясцілася імправізаваная рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Разам з Бабай Ягой, Лесуном, Свінкай Машай і, вядома, Дзедам Марозам і Снягуркай рабяты вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, спявалі, танчылі і весяліліся. А напрыканцы дзеі расказвалі вершы і атрымлівалі за гэта цукеркі.

Усяго за тры дні ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля сотні рабят ва ўзросце ад двух да дзесяці гадоў. У прыватнасці, свята наведалі навучэнцы СШ №1 і Гімназіі №1 г. Любані, а таксама дзеці работнікаў дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №193 і Любанскай райбальніцы.

Анастасия

Дашкевич


Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК