Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
1 красавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Культура
23 жніўня 2018 года, 14:14

Весела адпачылі ў Касцюках

 Увечары 18 жніўня ля школы было шматлюдна. Амаль што палова Касцюкоў сабралася, каб адзначыць свята вёскі.
Шчыра і пранікнёна гучалі цёплыя словы вядучых – в.а. дырэктара Тальскай школы-сада Святланы Арцімені і яе дачкі, спецыяліста аддзела прымусовага выканання Крысціны Арцімені. Шчыра і па-сямейнаму праходзіла і само мерапрыемства.
Ахвочыя да дамашняй выпечкі за сімвалічную плату маглі набыць ласункі ад «Кузьміцкіх пры-смакаў» – аматарскага аб’яднання Кузьміцкага сельскага Дома культуры. Сапраўдная водная феерыя разгарнулася за школай. Сюды прыехала пажарная аўтацыстэрна, і дзеці, што завіталі на свята, змаглі паспрабаваць сябе ў ролі выратавальнікаў – вядома, пад пільным вокам сапраўдных супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Традыцыйна падчас свята вёскі віншавалі многіх мясцовых жыхароў і ўручалі ім падарункі. Сярод іх тыя, што многа гадоў аддана шчыравалі на сваіх рабочых месцах і зараз знахо-дзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта Фёдар Рашчэня, які больш за 30 гадоў з’яўляўся супрацоўнікам Любанскага райваенкамата; Мікалай Рудзеня і Лідзія Касцюкавец, якія больш за сорак гадоў шчыравалі ў мясцовым калгасе; Аляксандра Яцко, якая 27 гадоў настаўнічала ў Касцюкоўскай школе і за сваю працу ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдат-нік народнай асветы». Словы падзякі за штодзённую работу атрымала Зінаіда Нікішына, якая ўсё жыццё адпрацавала аператарам машыннага даення і, нягледзячы на пенсіённы ўзрост, працягвае шчыраваць на МТФ «Касцюкі» і зараз.
Гісторыя, сучаснасць і будучыня вёскі ідуць побач, разам з яе жыхарамі – тымі, што шмат гадоў жылі тут, жывуць зараз і будуць жыць надалей. Падчас святкавання адзначылі многіх вяскоўцаў: самую маленькую жыхарку Касцюкоў Валерыю Кругленю, якой напярэдадні мерапрыемства споўнілася паўгода; самага сталага – дзевяностааднагадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Тарасавіча Марціновіча.Атрымала падарункі цудоўная сямейная пара – Сяргей Мікалаевіч і Наталля Міхайлаўна Гарбузы 59 гадоў пражылі разам  у згодзе, з любоўю і павагай адзін да аднаго. Іх саюз з’яўляецца прыкладам для многіх вяскоўцаў. Раўняцца на іх будзе і самая маладая мясцовая сямейная пара – для Мікалая Вяроўкі і Тамары Асіпенка марш Мендэльсона прагучаў усяго толькі месяц назад. А больш за ўсіх дзетак у Касцюках прыдбала сям’я Віталія і Людмілы Данілевічаў – яны выхоўваюць чатырох сыночкаў, будучых абаронцаў нашай Айчыны.

Спонсарамі мерапрыемства выступілі КСУП «Таліца-агра», раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», а таксама прадпрымальнікі Андрэй Бокшыц, Алег і Маргарыта Шэшка, Кацярына Зіневіч. Апошняя, дарэчы, таксама атрымала падарункі – кіраўніцтва сельвыканкама адзначыла Кацярыну Анатольеўну, дырэктара ТАА «Александров», за ўсебаковую фінансавую падтрымку, дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі і арганізацыі святаў.
Канцэртную праграму для касцюкоўскага свята падрыхтавалі артысты Любанскага раённага Цэнтра культуры. Прыгожыя песні выканаўцаў не маглі пакінуць прысутных раўнадушнымі, і хутка пад вясёлыя мелодыі многія кінуліся ў скокі. Маленькія жыхаркі вёскі – дзяўчаты, бадай, яшчэ і ў школу не ходзяць – выйшлі на сцэну перад спевакамі і пачалі танчыць пад усе музычныя нумары. І нельга дакладна сказаць, каму гледачы апладзіравалі больш – артыстам ці гэтай групе падтрымцы. Завяршыліся гулянні дыскатэкай, якая доўжылася да самай ночы.

Напрыканцы трэба адзначыць, што свята не атрымалася б такім яскравым без яго галоўнага арганізатара – старшыні Тальскага сельвыканкама Георгія Сліўца. Працуючы ў звязцы з жыхарамі, прадпрыемствамі і арга-нізацыямі вёскі, сельсавета і райцэнтра, Георгій Паўлавіч стварыў насамрэч цікавае мерапрыемства, якое прыйшлося даспадобы ўсім без выключэння.
Анастасия

Дашкевич


Архив сайта
1
2023
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий