Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Культура
13 лютага 2020 года, 11:35

«Верабейкі» выступілі на фестывалі ў Літве

Як танчылі на Любаншчыне нашы продкі, у чарговы раз на міжнароднай сцэне прадэманстраваў узорны фальклорны ансамбль «Верабейкі» (кіраўнік Сяргей Выскварка).


Калектыў напрыканцы студзеня прыняў удзел у Міжнародным дзіцяча-юнацкім фальклорным фестывалі «Зімовыя вечары II», які ладзіўся ў літоўскім горадзе Клайпеда.


Фестываль, арганізаваны асацыяцыяй фальклору «Вечора» (кіраўнік Марыя Серабракова), праводзіцца з мэтай культурнага абмену паміж дзіцячымі і юнацкімі фальклорнымі калектывамі, якія прадстаўляюць літоўскія, рускія, беларускія народныя традыцыі.


Як лёгка здагадацца з назвы, фестываль прайшоў ужо ў другі раз. Першы – у мінулым годзе з 1 па 3 лютага. Сярод яго ўдзельнікаў таксама можна было заўважыць «Верабейкаў». Варта адзначыць, што прадстаўнікі «Вечоры», у тым ліку і сама Марыя Серабракова, прыязджалі на Любаншчыну – іх надзвычай зацікавіў фестываль традыцыйнай культуры «Пятровіца».


«Зімовыя вечары ІІ» сабралі дзясятак ансамбляў з Літвы, Латвіі, Беларусі і Расіі. Нашу краіну прадставіў яшчэ ўзорны фальклорны ансмабль «Калыханка» (аграгарадок Міханавічы Мінскага раёна).


Фестываль доўжыўся тры дні. За гэты час ансамблі прынялі ўдзел у шэрагу цікавых мерапремстваў. Ладзіліся творчыя майстэрскія народных гульняў і танцаў; канцэрт для горада «Хороша наша семья», прысвечаны 15-гадоваму юбілею фальклорнай студыі «Веретенце». Аднак, напэўна, кульмінацыяй«Зімовых вечароў ІІ» быў гала-канцэрт «Живая старина».


Асновай выступленняў любачнан паслужылі народныя танцы нарэчанька, каваля, мікіта, лявоніха.


Сяргей Выскварка ўзгадвае цікавы эпізод:


 Не змог з намі паехаць гарманіст Васіль Семашкевіч. Таму мы ўзялі з сабой запісы музыкі. Аднак пад фанаграму фальклорныя танцы выконваць неяк не прынята. Выйсце было знойдзена. Нам прыйшлі на дапамогу два ансамблі-ўдзельнікі. Каваля і нарэчаньку мы танцавалі «пад язык» – пад спевы «Калыханкі». А музычнае суправаджэнне для мікіты і лявоніхі забяспечыў расійскі ансамбль «Ленова» (горад Пскоў).


Фінішным акордам фестывалю стаў канцэрт духоўнай музыкі, які прайшоў у Пакрова-Мікольскім храме. На закрыцці «Зімовых вечароў ІІ» Сяргею Выскварку і ансамблю «Верабейкі» аб’яўлены падзякі.

Архив сайта
22
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК