На пачатку
мерапрыемства галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алена
Кандраценя зазначыла, што тэатр – гэта свята, радасць. Ён развівае ўяўленне і
фантазію, садзейнічае творчаму развіццю дзіцяці, фарміруе культуру. Алена
Віктараўна павіншавала рабят, падзякавала педагогам за іх працу.
Мерапрыемства
атрымалася яркім, забаўным - святам казкі, творчасці, тэатральнага
мастацтва.Цудоўныя касцюмы, дэкарацыі, музычнае суправаджэнне,танцавальныя
нумары – усё, як у сапраўдным тэатры.Усе калектывы былі непаўторнымі,
артыстычнымі. У кожнай пастаноўцы – свая ізюмінка. Маленькія акцёры лёгка,
умела і чулліва перадавалі стан і настрой сваіх герояў, здзіўлялі і радавалі
гледачоў, якія кожнае выступленне суправаджалі бурай эмоцый і громкімі
апладысментамі.Педагогі праявілі вынаходлівасць, крэатыўнасць у падрыхтоўцы
спектакляў, некаторыя самі станавіліся ўдзельнікамі дзеі.
Журы, якое
ўзначаліла Е.В. Кандраценя, было складана ацаніць выступленні, таму што ўсе
былі дастойны самых высокіх адзнак. І ўсё ж Дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней узнагароджаны
калектывы гарадскіх яслей-садоў №6, №5, №3 адпаведна. Акрамя таго, Сароцкі
яслі-сад адзначаны ў намінацыі “Лепшы мастацкі дызайн”, Урэцкі яслі-сад атрымаў
прыз глядацкіх сімпатый, Малагарадзячыцкі ВВК ДС-СШ – прыз журы.За лепшую акцёрскую ролю
ўзнагароджана Юдзіцкая Соф’я (Малагарадзячыцкі ВВК), а таксама адзначаны і
іншыя выканаўцы.
Напрыканцы
хочацца пажадаць выхаванцам дашкольных устаноў далейшых творчых поспехаў, а
педагогам – невычэрпнага натхнення. Няхай і надалей фестываль радуе аматараў
тэатра, а выхаванцы садкоў развіваюць свой талент.
Ірына Беразоўская.
Фота аўтара.