Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 сакавіка 2023 года
Главная  /  Новости  /  Культура
Фота Валянціны СТЭЛЬМАХ.
4 красавіка 2018 года, 09:00

Узорны тэатр “Летуценнікі” Любанскай ДШМ прыняў удзел у адкрытым фестывалі “Тэатрон line-2018»

З 22 па 25 сакавіка ў Салігорску ў трэці раз праходзіў адкрыты фестываль-форум тэатральнага мастацтва «Тэатрон line-2018». Чатыры дні ў салігарчан і гасцей горада была магчымасць наведаць спектаклі, з якімі прыехалі на конкурс 18 калектываў з Беларусі і Расіі.

Асобная праграма чакала маленькіх гледачоў – узрост юных артыстаў быў у межах 2-7 гадоў. У рамках фестывалю прайшоў конкурс чытальнікаў твораў англійскай літаратуры. Забягаючы наперад, паведамім, што лаўрэатам яго стала вучаніца 3 класа тэатральнага аддзялення Любанскай ДШМ Вікторыя Бегунец, якая прачытала «Баладу пра каралеўскі бутэрброд» Алана Аляксандра Мілна.

Фестываль-форум быў насычаны цікавымі праграмамі і сустрэчамі, дарэчы, адзін з семінараў і майстар-клас правёў вядомы беларускі кінасцэнарыст і драматург Андрэй Курэйчык. Высокапрафесійнае журы ўзначальваў Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Узорны тэатр «Летуценнікі» (кіраўнік Ала Каткавец) Любанскай ДШМ паказаў адну са сваіх апошніх работ – казку-прыпавесць «Пясочны замак» па п’есе Сяргея Кавалёва – і быў узнагароджаны Дыпломам у намінацыі «За вернасць нацыянальным традыцыям». Журы дало высокую ацэнку спектаклю любанскіх артыстаў, адзначыўшы яго цікавае сцэнаграфічнае вырашэнне, музычнае афармленне і інш. Таксама была звернута ўвага на тое, што калектыў выбраў для сябе няпросты шлях, але, нягледзячы на складаны філасофскі характар п’есы, падлеткі добра разумелі свае ролі і выканальніцкім майстэрствам спрыялі выхаванню гледачоў. Як вынік, двое з удзельнікаў – Данііл Страмілаў (Пясчанік) і Яна Кузняцова (Котка) былі ўзнагароджаны за лепшую мужчынскую і жаночую ролю адпаведна.

Застаецца толькі шчыра павіншаваць «Летуценнікаў», пажадаць ім далейшага поспеху і новых цікавых праектаў!

Архив сайта
28
2023
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий