18
мая
2018 года, 15:56
Узорны фальклорны ансамбль «Верабейкі» Любанскага раённага Цэнтра культуры на мінулым тыдні адсвяткаваў свой 25-гадовы юбілей з часу стварэння
Гады
праляцелі – не адно пакаленне дзяцей з творчага калектыву вырасла, разляцеліся
дзяўчаты і хлопцы, нібы птушкі з гнязда. Нязменным застаецца толькі кіраўнік
«Верабейкаў» Сяргей Выс-кварка. Менавіта Сяргей Георгіевіч быў вядучым
святочнай праграмы, што адбылася з нагоды юбілею яго дзецішча ў раённым Цэнтры
культуры. Падчас асноўнай дзеі «Верабейкі» ў прыгожых нацыянальных строях
прадэманстравалі ўменне выконваць народныя танцы. Выступілі розныя ўзроставыя
групы, ад малых да дарослых, хараводзілі разам. І сам кіраўнік калектыву прыняў
удзел у некалькіх каленах – даў майстар-клас. Сяргей Георгіевіч – прафесіянал у
сваёй справе, шмат гадоў узнаўляе з небыцця і ашчадна захоўвае народныя
традыцыі, асаблівасці любанскай культуры. У дзяцей ён выхоўвае павагу да
спадчыны продкаў. За шматгадовую плённую працу аддзел ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама ўручыў яму Ганаровую
грамату. Узнагароды атрымалі і акампаніятары – Васіль Семашкевіч і Мікалай
Юніцкі. Дыпломамі былі адзначаны некаторыя выхаванцы з «Верабейкаў», што для
большасці з іх стала прыемным сюрпрызам.
У
дзень святкавання юбілею ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля прынялі
вялікую колькасць віншаванняў: ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па
справах моладзі райвыканкама, работнікаў РЦК, протаіерэя Аляксандра Драгуна,
Любанскага музея народнай славы, дзіцячай школы мастацтваў. Усяго найлепшага
зычылі і падарылі свае музычныя нумары беларусы з суседняй краіны – фальклорны
гурт «Жэмэрва» з Польшчы і іншыя.

Думаецца,
гледачы атрымалі сапраўдную асалоду і задавальненне не толькі ад праграмы, але
і ад атмасферы дабрыні, што ўсталявалася на свяце. Не абышлося, канечне, і без
юбілейнага каравая, прысмакаў, сувеніраў, кветак.
У
сваю чаргу і мы, работнікі раёнкі, жадаем Сяргею Георгіевічу і яго выхаванцам
смела ісці наперад, спасцігаць новае, нязведанае. задавальнення вам ад працы, новых творчых поспехаў, удачы і
цікавых гастроляў!